ДЫЯЛОГІ
20.10.2012
—
Новости Общества
|
Ведае слабінку Паміж мужам і жонкай: — Толя, ты мяне кахаеш? — Кахаю, але ж ты сёння ўжо купіла сабе сумачку! Што яшчэ хочаш? — Нагледзела ў краме цудоўныя чаравікі! Свая методыка Размаўляюць дзве маладыя гаспадыні: — Я хутка пазнаю, калі страва гатова... — Па смаку? — Не, па паху: калі патэльня або каструля прыгарыць. Гатоў памерці У маладых заканчваецца мядовы месяц. Жонка наварыла есці. А муж пачынае круціць носам, маўляў, нясмачна. — А ты хіба забыў, як перад вяселлем казаў, што за мяне гатоў памерці? — дакарае жонка. — Так і быць, — адказвае муж, хрысцячыся. — Давай свае пельмені! Супакоіў Правяраючы з раёна незадаволена ківае галавой, гледзячы на дрэнны ўраджай на палетках сельгаскааператыва. — Гэта што! — апраўдваецца старшыня гаспадаркі. — Вось зараз заедзем да мяне дамоў. Пабачыце, якія цудоўныя ў мяне грады! Самадастатковы На сустрэчы з чытачамі ў пісьменніка пытаюць: — Якія кнігі вы любіце чытаць? — А навошта мне чытаць чужыя, калі я пішу свае? Вось табе і малеча! Па дарозе ідуць бабуля з чатырохгадовым унукам. — Асцярожна, Васілёк, — гаворыць бабуля, — вунь насустрач «ту-ту» едзе! — Не «ту-ту», а «Аўдзі-А4», — адказвае ўнук. Міхась СЛІВА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ведае слабінкуПаміж мужам і жонкай:— Толя, ты мяне кахаеш?— Кахаю, але ж ты сёння ўжо купіла сабе сумачку! Што яшчэ хочаш?— Нагледзела ў краме цудоўныя...
|
|