Вядучы Дзяніс Кур'ян сышоў з БТ. 21.by

Вядучы Дзяніс Кур'ян сышоў з БТ

23.10.2012 11:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядучы Дзяніс Кур’ян сышоў з БТ

           


Вядучы канала "Беларусь-1" Дзяніс Кур’ян звольніўся "па згодзе бакоў".

Цяпер Кур’ян, вядомы па праграмах "Сфера інтарэсаў", "Актуальнае інтэрв’ю", "5×5", а таксама па шматгадовай працы на "Еўрабачанні", бярэ "адпачынак да Новага года".

"Цяпер ніякіх канкрэтных планаў я не маю, — кажа Кур’ян. — Я хачу адпачыць, пабыць з сям’ёй. Як ведаеце, у мяне двое малых дзяцей. Падушка бяспекі на гэты час у мяне ёсць. А пасля Новага года, ці нават да Новага года, пачну працаваць. Прапановы мне ўжо прыходзілі, нават не адна".

З "Беларусь-1" Кур’ян сышоў, бо не бачыць на канале праектаў, якія б яго цікавілі.

"Мой фармат — інфармацыйна-забаўляльныя перадачы, то бок нешта сярэдняе паміж інфармацыйным і забаўляльным шоу, а праграм такога фармату на канале не плануецца. 

Я развітаўся з сябрамі, калегамі па "Беларусь-1" і цяпер адчуваю сябе цалкам спакойна. Ведаеце, мільярдэр Міхаіл Прохараў казаў, што раз на пяць-шэсць гадоў варта мяняць сферу дзейнасці, ён сам так рабіў усё жыццё. А я ў сваёй сферы працую вось ужо дванаццаць год".


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Цікавых мне праектаў на канале я не бачыў".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика