Што значыць для вас добра правесці выхадныя?. 21.by

Што значыць для вас добра правесці выхадныя?

27.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ірына Пугач, начальнік упраўлення транспартнага страхавання філіяла "Белэксімгарант-Мінск":

— Для мяне добра правесці выхадныя — гэта значыць правесці іх з дзіцем. Мне падабаецца хадзіць з дачкой у тэатры, і я з задавальненнем гляджу нават дзіцячыя пастаноўкі. Мы любім бываць у цырку. Яшчэ абавязкова ходзім у бібліятэку — яна ў нас вельмі любіць чытаць, мы выбіраем кнігі. Наогул шмат размаўляем з ёй, нешта абмяркоўваем. Але заўсёды з мужам імкнёмся вырашыць усе свае справы цягам тыдня, каб выхадныя прысвячаць менавіта таму, каб пабыць разам з дачкой.

  Святлана Залеўская, метадыст аддзела адукацыі Бярозаўскага райвыканкама:

— Выхадныя — гэта час, на які прыпадаюць абавязковыя справы, без якіх не абыходзіцца ні адна гаспадыня: прыбіранне кватэры, давядзенне да ладу нейкіх спраў. Але ўсё-такі гэта і той час, які можна прысвяціць сабе і правесці яго з задавальненнем, цалкам адключыцца ад паўсядзённасці і атрымаць рэлакс. Для мяне вялікае задавальненне — выехаць куды-небудзь у лес, збіраць грыбы, ці з сябрамі ў добрай кампаніі адправіцца на шашлычкі. Ды проста хадзіць па лесе, захапляцца прыродай, падыхаць свежым паветрам.

Мікалай Кірычэнка, народны артыст Беларусі, акцёр Купалаўскага тэатра:

— У нашай прафесіі выхадны — гэта ўмоўнае паняцце. Гэта ж тэатр існуе для таго, каб дапамагаць арганізаваць выхадныя іншым — ідуць спектаклі, артысты працуюць. Але нават калі не заняты ў пастаноўках у нейкія дні, то ўсё роўна ты працуеш над сабой, не можаш цалкам выкінуць з галавы справу: альбо асэнсоўваеш які-небудзь свой спектакль, ці рыхтуешся да іншага — вучыш тэкст ці працуеш ужо над іншай роляй, не спіш ноччу, думаеш пра героя, як ты можаш яго сыграць, аналізуеш, у думках рэпеціруеш. Унутраная праца ідзе ўвесь час. Разумею, наколькі важна бывае ўсё адкласці, цалкам пераключыць свядомасць на нешта прыгожае — выехаць на прыроду, захапляцца кветкамі, жанчынамі. Але мая праблема ў тым, што я не ўмею адпачываць. Ды і ў творчасці выхадных не бывае.

Ларыса ЦІМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Выхадныя — гэта час, на які прыпадаюць абавязковыя справы, без якіх не абыходзіцца ні адна гаспадыня: прыбіранне кватэры, давядзенне да ладу нейкіх спраў. Але...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика