Рабочыя "Лідсельмаша" незадаволены ўмовамі працы
01.11.2012 19:56
—
Новости Общества
|
Рабочыя “Лідсельмаша” незадаволены ўмовамі працы Рабочыя завода “Лідсельмаш” у Лідзе незадаволены ўмовамі працы. Па іх словах, абсталяванне працоўных месцаў і ўмовы, у якіх ім даводзіцца працаваць, разыходзяцца з патрабаваннямі правілаў тэхнікі бяспекі, а часам нясуць пагрозу іх здароўю і нават жыццю.
Яны адзначаюць, што асноўная маса рабочых запужана і пад пагрозай страты працы не вырашаецца змагацца з завадскім кіраўніцтвам за права на годныя ўмовы на працоўных месцах: - Выцяжак няма, асвятленне дрэннае, перакуры адмянілі. Умовы дрэнныя: брудна, холадна. Але пакуль усе маўчаць, бо запалохваюць іх. Кіраўніцтва прадпрыемства, у сваю чаргу, адмаўляе скаргі рабочых і запэўнівае, што правіла тэхнікі бяспекі на прадпрыемстве не парушаюцца і скаргі рабочых – гэта іх уласныя выдумкі. А між тым на пачатку жніўня бягучага года на заводзе “Лідсельмаш” быў зафіксаваны няшчасны выпадак, у выніку якога загінуў рабочы гэтага прадпрыемства. Фотаздымкі, зробленыя рабочымі завода на фотакамеру мабільнага тэлефона: ![]() Дзюры ў сцяне ![]() Загрувашчванне ![]() ![]() Аголены кабель ![]() Апарат з аголенай праводкай ![]() Няскончанае ацяпленне ![]() Дрэннае асвятленне ![]() Зварачны апарат з аголенай праводкай у 380 вольт ![]() Цэх фарбавання разам з цэхам зваркі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па іх словах, абсталяванне працоўных месцаў і ўмовы, у якіх ім даводзіцца працаваць, разыходзяцца з патрабаваннямі правілаў тэхнікі бяспекі, а часам нясуць пагрозу... |
|