Адкрылася першая прыватная беларускамоўная школа футбола
02.11.2012
—
Новости Общества
|
Ашмянскія школьнікі атрымалі магчымасць займацца футболам. У чацвер, 1 лістапада, прайшло афіцыйнае адкрыццё прыватнай школы. Першыя заняткі ў ёй пачнуцца ўжо сёння. Школа адчынілася дзякуючы намаганням Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”, Ашмянскага райвыканкама і індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Кушнера.– Ідэя адкрыцця школы ўзнікла ў верасні гэтага года, – кажа яе заснавальнік Аляксандр Кушнер. – У рэгіёне шмат ахвотных дзяцей, таксама сваю ролю адыграла жаданне бацькоў і падтрымка мясцовых уладаў. Асаблівасцю школы будзе не толькі тое, што ўстанова – першая прыватная футбольная школа рэгіёна. Да таго ж яна будзе беларускамоўнай. – Заняткі і трэніроўкі ў школе будуць праходзіць на беларускай мове, – дадае спадар Аляксандр. – Не думаю, што для дзяцей гэта будзе складана: усё ж у школе яны вывучаюць беларускую. Вядома, ёсць спецыфічная спартыўная тэрміналогія, якая па-беларуску і па-руску гучыць па-рознаму. Але паступова да гэтага прыстасуемся. Акрамя таго, бацькі таксама падтрымалі навучанне на беларускай мове. Больш падрабязна пра новую школу чытайце ў газеце ці пазней на сайце. Дырэктар дэпартамента па правядзенні спаборніцтваў Ігар Цаплюк. Кіраўнік Ашмянскага РВК Юры Адамчык. Генеральны дырэктар АБФФ Андрэй Сідарэня. Аляксандра ПАРАХНЯ. Фота забяспечана Аляксандрам КУШНЕРАМ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ашмянскія школьнікі атрымалі магчымасць займацца футболам. У чацвер, 1 лістапада, прайшло афіцыйнае адкрыццё прыватнай школы. Першыя заняткі ў ёй пачнуцца ўжо...
|
|