Восем прадпрыемстваў з пяці абласцей Беларусі пачынаюць барацьбу за экалогію
07.11.2012
—
Новости Общества
|
Дзіцячы цэнтр “Надзея”. Дзіцячы цэнтр “Надзея”, які знаходзіцца на Вілейшчыне, пачынае новы нямецка-беларускі праект “Пашырэнне сеткі “Белы бусел”.Пра гэта паведамілавядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцюцэнтра "Надзея" Ларыса ЯКАВЮК. На працягу 18 месяцаў “Надзея” разам з грамадскім аб’яднаннем “Жыццё пасля Чарнобыля”, Міжнародным экалагічным універсітэтам імя Сахарава і дзвюма нямецкімі дабрачыннымі арганізацыямі будуць увасабляць у жыццё экалагічны праект. Восем прадпрыемстваў рознага профілю з пяці абласцей Беларусі пачнуць выпрацоўваць у сябе сістэму экалагічнага менеджмента. Яна ствараецца для таго, каб захаваць навакольнае асяроддзе. Таксама прадпрыемствы будуць адстойваць правы на атрыманне экалагічнага сертыфіката. Сімвал беларускай грамадскай экалагічнай сертыфікацыі – “Белы бусел”. За чатыры гады яго атрымалі 15 беларускіх арганізацый. Цяпер у чарзе за “Белым буслам” стаяць два санаторыя для дзяцей, якія жывуць на забруджанай радыенуклідамі зоне, дзве школы, сярод якіх Ільянская школа імя Грымаця на Вілейшчыне, тры царквы і грамадскае аб’яднанне “Цэнтр экалагічных рашэнняў”. Аддзел інфармацыі. Фота з архіва "РГ". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзіцячы цэнтр “Надзея”, які знаходзіцца на Вілейшчыне, пачынае новы нямецка-беларускі праект “Пашырэнне сеткі “Белы бусел”.
|
|