Які праект малога бізнэсу можа атрымаць падтрымку дзяржавы і міжнародных праграм?
14.11.2012
—
Новости Общества
|
Аляксандр ПАНАМАРОЎ, дырэктар Гродзенскай абласной установы фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў:
— У першую чаргу сёння разглядаюцца інвестпраекты інавацыйнай накіраванасці, якія арыентаваны на экспарт прадукцыі, імпартазамяшчэнне. Таксама вітаюцца праекты па аказанні паслуг турыстам. Нядаўна, напрыклад, за кошт сродкаў абласнога бюджэту пад ільготны крэдыт аказана падтрымка прадпрыемству "Мірскія ўзоры", якое вырабляе сувенірную прадукцыю па тэматыцы менавіта Гродзеншчыны. Падтрымліваюцца і праекты па адкрыцці кавярняў, рэстаранаў, гасцініц. Вельмі перспектыўны кірунак — удзел у міжнародных праграмах разам з нашымі суседзямі. Напрыклад, шэраг праектаў атрымалі фінансавую падтрымку ў рамках праграм трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча-Беларусь-Украіна" і "Латвія-Літва-Беларусь". Верагодна, гэтыя праграмы будуць прадоўжаны. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на нашым сайце www.fіnсеntr.bу. Дарэчы, па праграме "Польшча-Беларусь-Украіна" было выдзелена 186 мільёнаў еўра, і вельмі крыўдна, што мы скарысталіся толькі невялікай часткай ад гэтай сумы. У адрозненне ад польскіх калег, якія вельмі актыўна працуюць у — На падставе аналізу нарматыўнай базы і ўласнага вопыту дзейнасці ў сферы прадпрымальніцтва магу зрабіць выснову, што безумоўную падтрымку будуць мець экспартаарыентаваныя прадпрыемствы па выпуску прадукцыі альбо аказанні паслуг, якія запатрабаваны нашымі замежнымі партнёрамі. Гэта, у прыватнасці, вырабы з дрэва, у тым ліку мэбля, тавары швейнай вытворчасці, транспартныя паслугі. Праблема развіцця малых гарадоў і пасёлкаў — адна з найбольш вострых у нашай краіне. Таму практычна любое прадпрыемства, якое вырабляе прадукцыю і аказвае паслугі на гэтых тэрыторыях, у сельскай мясцовасці, знойдзе ўсебаковую дзяржаўную падтрымку. Апошнім часам усё больш актыўна розную дапамогу, у тым ліку і фінансавую, малому і сярэдняму бізнэсу аказваюць замежныя донарскія арганізацыі і фонды. У першую чаргу на такую дапамогу могуць прэтэндаваць вытворцы экалагічна чыстай сельгаспрадукцыі, прадпрыемствы, якія выкарыстоўваюць энергазберагальныя тэхналогіі і працэсы, звязаныя з утылізацыяй адходаў. Гэта толькі некаторыя прыярытэтныя кірункі малога і сярэдняга бізнэсу. А каб атрымаць больш падрабязныя кансультацыі, запрашаем усіх ахвотных у наш Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва. Леанід МАСЦЮГІН, дырэктар бізнэс-інкубатара ТАА "Апсель" (г. Ліда):— Увогуле любы рэнтабельны праект можа атрымаць падтрымку, акрамя праектаў, звязаных з фінансавай дзейнасцю, алкаголем, тытунём, ігральным бізнэсам і г.д. Рознічны гандаль, як малы бізнэс, у значнай ступені сябе вычарпаў. Будучыня за буйнымі крамамі і гандлёвымі сеткамі. Я быў на апошнім гандлёвым рынку ў Нью-Ёрку, які сёння ўжо не працуе і пераўтвораны ў музей прыватнага гандлю. Напэўна, гэта ў перспектыве і нас чакае. Так, сваю нішу пакуль можна знайсці і тут, аднак з кожным годам усё цяжэй забяспечыць рэнтабельнасць такіх праектаў, а стратныя не падтрымліваюцца. Найбольш перспектыўны кірунак — паслугі і вытворчасць новых тавараў. Тут і высокая рызыка, і высокі прыбытак, такія праекты падтрымліваюцца. Пры гэтым малы бізнэс павінен быць перш за ўсё інавацыйным. Менавіта прадпрымальнікі часцей за ўсё знаходзяць арыгінальнае рашэнне, раскручваюць яго і выгадна прадаюць. Аднак не забудзьце запатэнтаваць сваё рашэнне і скласці граматны бізнэс-план. І вы атрымаеце падтрымку. А бізнэс-інкубатар вам дапаможа. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— У першую чаргу сёння разглядаюцца інвестпраекты інавацыйнай накіраванасці, якія арыентаваны на экспарт прадукцыі, імпартазамяшчэнне. Таксама вітаюцца праекты... |
|