А ВЫ ХОЧАЦЕ ЗНОЎ у ПАРЫЖ?
16.11.2012
—
Новости Общества
|
Віктар ВАСІЛЕЎСКІ, галоўны спецыяліст камітэта Дзяржкантролю Брэсцкай вобласці:
— Тым маім суайчыннікам, хто, як і я, у Парыжы не быў, хачу сказаць, што надта бедаваць з гэтай нагоды не варта. Даўно было ў вашай газеце, цяпер і не згадаю, хто аўтар, але ж запомнілася: "Гародня – гэта не Парыж, бярыце білет і едзьце". Сапраўды, ці даўно выбіраліся мы ў недалёкі Гродна, каб дакрануцца да муроў старой Каложы, ці паглядзелі Мірскі замак, Нясвіжскі палац? А колькі ў нас на Брэстчыне славутых мясцін! Нядаўна адноўленая першая чарга Ружанскага палаца, паступова ўздымаецца з руін яшчэ адзін помнік архітэктуры — Косаўскі палац, адрэстаўраваны палац Бутрымовіча ў Пінску. У Пінску захаваліся архітэктура ХVІІ-ХVІІІ стагоддзяў: цудоўныя касцёлы, кляштар францысканцаў, велічны калегіум. Наш прыродны цуд – Белавежскую пушчу – едуць глядзець турысты з усяго свету. Пісьменны, выхаваны чалавек, на маю думку, павінен перш за ўсё ведаць свае славутасці, павандраваць па сваёй краіне, паглядзець на родныя краявіды з вышыні Камянецкай вежы… ну а потым можна і на Парыж з вышыні вежы Эйфелевай. Алена НЕКРАШЭВІЧ, майстар-цырульнік:— Я з тых, хто ўжо хацеў. Мне вельмі хацелася б пабываць у самым рамантычным горадзе свету і веру, што гэта абавязкова адбудзецца. Жонка майго брата Вольга шмат разоў была ў Парыжы па роду сваёй дзейнасці. Яе аповеды я гатова слухаць гадзінамі. Сваячка расказвае не толькі пра сусветнавядомы Луўр, славутасці Лацінскага кварталу, старадаўні Нотрдам, але асаблівую атмасферу гэтага горада. Парыжанкі ўмеюць апранацца з бляскам, нават яркі шалічак ці іншы аксесуар можа ўдала паспрыяць вобразу… а яшчэ адкрытая ўсмешка, добразычлівы твар. Вольга любіць цытаваць Хемінгуэя пра тое, што Парыж, гэта свята, якое застаецца з табой назаўсёды. Але слухаць гэта адно. Вось збяру грошай і паеду, каб прайсціся па Елісейскіх палях, зазірнуць у Люксембургскі сад, набыць нешта ў фірмовым парфумным магазіне. Сяргей МАГДЫСЮК, супрацоўнік Брэсцкай абласной газеты "Заря":— Некалькі гадоў таму мы з жонкай гасцявалі ў сяброў у Кёльне, і вядома, не маглі не скарыстацца іх прапановай з’ездзіць на выхадныя ў Парыж. Якраз была гадавіна ўзяцця Бастыліі, гэты дзень парыжане адзначаюць вялікімі народнымі гуляннямі. Крыху расчаравалі гурбы смецця, якія застаюцца пасля святкавання шматлікіх сем’яў і кампаній. Але затое назаўтра, калі мы дакрануліся душой да вядомых з дзяцінства славутасцяў, пабывалі ў Луўры, пакаталіся па Сене на карабліку, пагулялі па вузкіх старых вулках, пасядзелі ў кавярнях, мы адкрылі свой Парыж. Мяне, напрыклад, ваколіцы Версаля ўразілі больш, чым сам Версаль. Кожны год стараемся з жонкай недзе выехаць, убачыць нешта новае. Сёлета, пабывалі ў Празе. Але часта разглядаем парыжскія здымкі і марым, што абавязкова некалі пабываем у гэтым горадзе зноў. Святлана ЯСКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Тым маім суайчыннікам, хто, як і я, у Парыжы не быў, хачу сказаць, што надта бедаваць з гэтай нагоды не варта. Даўно было ў вашай газеце, цяпер і не згадаю, хто аўтар,...
|
|