Вайна 1812 года ў гісторыі Барысаўшчыны. 21.by

Вайна 1812 года ў гісторыі Барысаўшчыны

24.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Міншчыне адзначаюць 200-годдзе Айчыннай вайны 1812 года. У прыватнасці, у Барысаўскім аб'яднаным музеі адкрылася новая экспазіцыя "Вайна 1812 года ў гісторыі Барысаўшчыны".

Упершыню тут выстаўлена шмат археалагічных знаходак і элементаў узбраення. Сярод экспанатаў ёсць сапраўды ўнікальныя. Пасля рэстаўрацыі значна абнавілася і копія панарамы "Пераправа Напалеона цераз Бярэзіну". Палатно было напісана польскімі мастакамі Войцахам Косакам і Юліянам Фалатам. Аднак у арыгінале цалкам гэтая работа не існуе з 1907 года. Яе фрагменты знаходзяцца ў розных музеях свету.

А ў Вілейскім раёне ўстаноўлены памятны знак усім загінулым у вайне 1812 года. У цырымоніі яго адкрыцця прынялі ўдзел губернатар Мінскай вобласці Барыс Батура, прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі, Пасольства Французскай Рэспублікі ў Беларусі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Міншчыне адзначаюць 200-годдзе Айчыннай вайны 1812 года. У прыватнасці, у Барысаўскім аб'яднаным музеі адкрылася новая экспазіцыя "Вайна 1812 года ў гісторыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика