Ці глядзіце вы серыялы?. 21.by

Ці глядзіце вы серыялы?

24.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ІВАШКЕВІЧ, старшыня дабрачыннага фонду "Дотык да жыцця":

— Гляджу серыялы пра каханне. Бо яго жанчыне заўсёды мала. Для мяне такі серыял — гэта перадышка, адыход крыху ўбок ад рэальнасці жыцця. Але я не люблю пустых серыялаў, мне важна, каб была сэнсавая нагрузка. Апошняе, што я паглядзела, — гэта нашумелы турэцкі гістарычны серыял "Выдатнае стагоддзе". Я ўвесь час займаюся самаадукацыяй, пра гэты серыяле я шмат чытала ў розных крыніцах. Мяне зацікавіла, чаму ён выклікаў такую палеміку ў свеце. Таму я купіла дыск і паглядзела яго. Я не гляджу серыялы па тэлевізары, таму што, як правіла, няма часу. Я купляю дыскі і гляджу, калі з'яўляецца вольная хвіліна.

  Сяргей ДРАЗДОЎСКІ, эксперт, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю:

— Памятаю, калі яшчэ вучыўся ў школе, ішлі "Рабыня Ізаўра", "Санта-Барбара", тады мы глядзелі іх чыста з цікаўнасці. Зараз жа практычна не гляджу. Хаця... нядаўна зусім выпадкова наткнуўся на серыял "Дэтэктыўнае агенцтва "Месяцовае святло". Калісьці даўно яго глядзеў, і цяпер перагледзеў з настальгічным пачуццём. Яшчэ неяк паглядзеў "Сем жыццяў Нестара Махно". Гэта гістарычны серыял, і ён мяне прывабіў сваім зместам.

  Ірына ГАЛЕЦКАЯ, настаўніца музыкі СШ № 60 г. Гомеля:

— Серыялы я не гляджу наогул, у асноўным з-за недахопу часу. Бо калі пачаў глядзець, трэба даглядаць да канца. Да таго ж я лічу, што сюжэт у іх звычайна расцягнуты, адно і тое ж паўтараецца з серыі ў серыю, ды і мастацкія вартасці, на мой погляд, у многіх з іх невысокія. Адна-дзве ці тры серыі ў фільме — гэта, як мне здаецца, яшчэ нармальна. Але калі іх шмат, ды калі яшчэ гэта "мыльная опера" — мне проста шкада часу на гэта, лепш я патрачу яго на стасункі з сям'ёй.

Падрыхтавала Святлана БУСЬКО.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Гляджу серыялы пра каханне. Бо яго жанчыне заўсёды мала. Для мяне такі серыял — гэта перадышка, адыход крыху ўбок ад рэальнасці жыцця. Але я не люблю пустых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика