Наваполацкая кантралёрка: Мы зусім не абароненыя
29.11.2012 11:50
—
Новости Общества
|
Наваполацкая кантралёрка: Мы зусім не абароненыя "Знаходжуся на бальнічным, вось у дадзены момант я ў паліклініцы. У мяне расцяжэньне звязак шыйных пазванкоў. Мне далі бальнічны да 5-га", — паведаміла кантралёр Людміла Шахліна карэспандэнту "Свабоды" апоўдні 28 лістапада.
У панядзелак 26 лістапада кантралёр Людміла Шахліна працавала на маршруце гарадзкога аўтобуса № 2 Наваполацку і Людміла Шахліна: "Розныя сустракаюцца. Канфліктаў, вядома, менш, чым нармальнага стаўлення, бо прыстойных людзей больш. Але як толькі нецвярозы пасажыр, дык — так, канфлікт магчымы". - Ці ёсць дні, калі канфліктаў здараецца больш? Людміла Шахліна: "Звычайна ў пятніцу, у другую змену, напярэдадні выходных". - Як можа кантралёр абараніцца ад агрэсіўных пасажыраў? Людміла Шахліна: "Ніяк. Мы зусім не абароненыя. Толькі калі выклікаюць нарад міліцыі, а да таго — ніяк". - Ці выплачваюць вам на працы нейкія кампенсацыі пасля падобных інцыдэнтаў? Людміла Шахліна: "Нічога". - Хаця б у выглядзе прэмій? Людміла Шахліна: "Нічога, абсалютна нічога". - А збольшага праца кантралёра — добра аплочваецца ці не? Людміла Шахліна: "Гэтага я вам не скажу. Прабачце, я вельмі занятая". - "Віцебскаблаўтатранс" пра напад на кантралёра: "У нас і ў Віцебску такое бывала" Супрацоўнік "Віцебскаблаўтатрансу" на ўмовах ананімнасьці пракамэнтаваў "Свабодзе" сытуацыю з агрэсіяй пасажыраў адносна кантралёраў, захадамі дзеля бясьпекі кантралёраў і стаўленьнем да іхнай працы грамадзянаў. "Мы, "Віцебскаўтатранс" з'яўляемся адкрытым акцыянерным таварыствам, але амаль увесь пакет акцыяў знаходзіцца ў Міністэрства транспарту. А паводле Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях толькі працаўнікі дзяржаўных устаноў маюць права складаць пратаколы аб адміністрацыйных парушэннях. У выніку ў нас рукі звязаныя. Кантралёр можа прыняць пэўныя меры альбо адносна кандуктара, які не прадаў квітка, альбо кіроўцы, калі той узяў грошы, а квіток не выдаў. А адносна „зайца“ кантралёр нічога не можа, акрамя як патрабаваць аплаціць штраф. Патрабуе, а тыя нам пішуць скаргі ў адказ, скардзяцца на грубасць. А што да выпадкаў хуліганства, як у Наваполацку, з гэтым потым разбіраецца міліцыя. Такое ў нас і ў Віцебску бывала". - А як абараніцца кантралёру ад агрэсіі пасажыраў? "Як абараніцца? Можа, грамадзкую думку падключыць? Калі б пасажыры пачалі абурацца, што мы аплацілі праезд, а ты — не. Магчыма, гэтак? Але ўжываць сілу ў адказ мы ніяк не рэкамендуем, нават забараняем гэта рабіць". - Але грамадзкая думка не заўсёды на баку кантралёраў. Вось падчас гэтага інцыдэнту ў Наваполацку амаль ніхто не заступіўся за кантралёра. "Так, бывае і такое". - У вас дэфіцыт кантралёраў ці іх працуе дастаткова? "У нас дэфіцыт усяго: кіроўцаў, кандуктараў, кантралёраў. У краіне ўвогуле вельмі нізкая кампенсацыя затрат на гарадскія і прыгарадныя перавозкі. Таму мы не можам утрымліваць вялікі штат кантралёраў, тым больш калі яны фактычна нічога не могуць зрабіць супроць "зайца". Паводле суразмоўцы, кантралёр у Віцебскай вобласці зарабляе ад 2 да 2,5 мільёна рублёў. Паводле звестак з агенцтва продажу квіткоў "Мінсктранс", ільготай на бясплатны праезд у гарадскім транспарце карыстаюцца вучні, калі яны едуць да навучальнай установы і назад, а таксама ветэраны Айчыннай вайны і ваенных канфліктаў. Міліцыянты і вайскоўцы ільготамі на гарадскі транспарт не карыстаюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Знаходжуся на бальнічным, вось у дадзены момант я ў паліклініцы. У мяне расцяжэньне звязак шыйных пазванкоў. Мне далі бальнічны да 5-га", - паведаміла кантралёр...
|
|