У Астраўцы вараць мыла і шыюць лялек
04.12.2012
—
Новости Общества
|
Пры аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў працуе майстэрня “Мылавар”. Ідэя стварыць такую майстэрню і навучыць людзей з абмежаванымі магчымасцямі чамусьці патрэбнаму належыць загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ірыне Стэх. – Спачатку вырабляла мыла для сябе, а потым падумала, чаму б не навучыць варыць мыла сваіх падапечных, – кажа Ірына Стэх. – Бо каб гэтаму навучыцца, не трэба ніякіх высокіх тэхналогій, а толькі мікрахвалевая печ, сіліконавыя формачкі, мыльная аснова, араматызатары і фарбавальнікі. У майстэрні “Мылавар” задзейнічана восем чалавек. І ў кожнага ёсць магчымасць зрабіць кавалачак мыла максімальна індывідуальным і асаблівым, праявіць бязмежную фантазію і атрымаць цікавыя і самыя разнастайныя яго формы. Падапечныя самі кантралююць усе этапы вырабу мыла, што дае ўпэўненасць у якасці гатовага прадукта. Напрыклад, Насця Курыла наразае мыла маленькімі кавалачкамі, Міша Падарэцкі сочыць за часам, пакуль яно варыцца ў мікрахвалевай печы. Кілаграм мыльнай асновы каштуе нятанна, каля 80 тысяч рублёў. Таму кіраўнікі майстэрні вырашылі выкарыстоўваць дзіцячае мыла. Яно не такое дарагое і карыснае. У працэсе мылаварэння звычайнае дзіцячае мыла бярэцца за аснову, у якую падапечныя самастойна дадаюць натуральныя дабаўкі: шакалад, мёд, абляпіху, малако, а яшчэ вітаміны А і Е, араматызатары, эфірныя або араматычныя алеі, фарбавальнікі. Так званая ароматэрапія да таго ж падымае падапечным і настрой. Яны атрымліваюць асалоду ад прыемнага паху вінаграду, ёгурту ці шакаладу. Займаюцца яны такім хобі два разы на тыдзень. Працэдура мылаварэння займае няшмат часу. Аснову заліваюць ў арыгінальныя сіліконавыя формачкі, кладуць у мікрахвалевую печ і прыкладна праз паўгадзіны з’яўляецца маленькі кавалачак шчасця. Мыла юным майстрам прадаваць забаронена. Таму яны вырабляюць яго для падарункаў і хутка прымуць удзел у выставе ў падтрымку дзяцей, хворых на анкалогію. Яна адбудзецца 3 снежня ў Дзень інвалідаў. На гэтым творчаць падапечных аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў не заканчваецца. Яны шыюць лялек з незвычайнага матэрыялу – з жаночых калготак. Вольга ЮРКЕВІЧ. Фота забяспечана Вольгай ЮРКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў працуе майстэрня “Мылавар”.
|
|