Хто вы, Сяргей Залескі?. 21.by

Хто вы, Сяргей Залескі?

04.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магілёве падвялі вынікі паэтычнага конкурсу, прысвечанага 100-годдзю асвячэння Свята-Петра-Паўлаўскага храма ў аграгарадку Лясная Слаўгарадскага раёна. Аднак пра аўтара лепшага верша на беларускай мове нічога невядома, акрамя імя і прозвішча.

Айца Георгія Сакалова, настаяцеля храма-помніка ў Лясной, натхніла на арганізацыю паэтычнага конкурсу цікавая гістарычная дэталь: сто гадоў таму ў цырымоніі асвячэння браў удзел і чытаў свае вершы прадстаўнік царскага дома Канстанцін Канстанцінавіч Раманаў.

У паэтычным конкурсе, аб'яўленым сёлета, бралі ўдзел 12 чалавек, і пяць паэтаў прадставілі вершы на беларускай мове. Прадстаўнічае журы прызнала лепшымі вершы Сяргея Залескага, прысвечаныя мазаічным упрыгажэнням Свята-Петра-Паўлаўскага храма. У прыватнасці, у вершы "Перад іконай Казанскай Багародзіцы" аўтар вядзе шчымлівы расповед, што бачаць вочы прыгожага абраза на фасадзе царквы — якія краявіды і якіх людзей. Прачытаў верш на цырымоніі ўзнагароджання ў Магілёўскай абласной бібліятэцы народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, член журы паэтычнага конкурсу.

Айцец Георгій Сакалоў спадзяецца, што Сяргей Залескі, які даслаў свае творы па пошце і не пакінуў кантактаў, прачытае ў друку пра сваю перамогу і з'явіцца, каб атрымаць дыплом, прэмію і памятныя падарункі.

У беларускай намінацыі былі адзначаны таксама творчыя працы настаўніка Баркалабаўскай сельскай школы Быхаўскага раёна Алеся Сакалова, Івана Верасня і Леаніда Осіпава. Сярод вершаў на рускай мове лепшым прызнаны твор магілёўскага паэта Івана Пехцерава.

Цяпер распачынаецца другі этап паэтычнага конкурсу, прысвечанага Лясной і вядомаму храму. У ім будзе асобная намінацыя для дзяцей, таму яго адкрыў сваім вершам вучань 3 класа сярэдняй школы № 1 горада Слаўгарада Іван Маруцін.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве падвялі вынікі паэтычнага конкурсу, прысвечанага 100-годдзю асвячэння Свята-Петра-Паўлаўскага храма ў аграгарадку Лясная Слаўгарадскага раёна. Аднак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика