Плаціць? Не трэба
05.12.2012
—
Новости Общества
|
Кватэрнае пытанне Мы з мужам пражылі 46 гадоў — без рэгістрацыі шлюбу. Цяпер яго не стала... Кватэру (у прыватызацыі ўдзельнічаў толькі ён, я прапісана ў іншым месцы) нябожчык завяшчаў мне. Патлумачце: прымаючы спадчыну ад — юрыдычна — чужога чалавека, ці не давядзецца мне плаціць лішнія грошы ў якасці падатку? Г. С, г. Гомель. Пры разглядзе гэтага пытання неабходна мець на ўвазе, што Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь (ПК) устаноўлены пэўныя льготы для грамадзян па падаткаабкладанні. У прыватнасці, згодна з падп. 1.17 арт. 163 ПК, вызваляюцца ад абкладання падаходным падаткам даходы плацельшчыкаў, якія атрымліваюцца ад фізічных асоб у выглядзе спадчыны. Выключэнне складаюць узнагароджанні, якія выплачваюцца спадчыннікам (правапераемнікам) аўтараў твораў навукі, літаратуры, мастацтва, вынаходніцтваў, карысных мадэлей, прамысловых узораў і іншых вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, а таксама наследнікам асоб, якія з'яўляліся суб'ектамі сумежных правоў. Віктар САВІЦКІ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з мужам пражылі 46 гадоў — без рэгістрацыі шлюбу. Цяпер яго не стала... Кватэру (у прыватызацыі ўдзельнічаў толькі ён, я прапісана ў іншым месцы) нябожчык завяшчаў... |
|