У госці да роднага брата Дзеда Мароза. 21.by

У госці да роднага брата Дзеда Мароза

07.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пад Іўем Зімнік Налібоцкі адкрывае новы сезон працы ў сваёй казачнай сядзібе.

Родзіч, таксама канкурэнт Дзеда Мароза, пасяліўся ў лесе ля вёскі Залейкі, што ў Іўеўскім раёне, яшчэ летась. Аднак паспеў заваяваць сімпатыі дзяцей і дарослых, што завітвалі да яго ў госці. Не менш сюрпрызаў рыхтуе ён і зараз.

Нагадаем, прозвішча сваё Зімнік атрымаў ад назвы Налібоцкай пушчы, з якой мяжуе Іўеўскі раён. Сама сядзіба знаходзіцца ў 150 метрах ад шашы Мінск — Гродна. Як запэўніла галоўны спецыяліст аддзела ідэалогіі Іўеўскага райвыканкама Любоў Міхноўская, той, хто зазірне ў госці да Зімніка і Бабы Завірухі, апынецца ў чароўнай казцы.

— Сядзіба навагодніх герояў будзе працаваць з 15 па 30 снежня, а таксама з 2 па 15 студзеня, — адзначыла спецыяліст. — Тых, хто завітае ў пушчанскі лес, чакаюць цікавыя забавы.

Уваходны білет для дарослых каштуе 60 тысяч рублёў, для дзяцей — 50 тысяч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад Іўем Зімнік Налібоцкі адкрывае новы сезон працы ў сваёй казачнай сядзібе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика