Як прыбрацца на Новы год, каб выглядаць чароўна
16.12.2012
—
Новости Общества
|
Апошнім часам існуе традыцыя сустракаць Новы год у адзенні “колеру надыходзячага года”, які адпавядае жывёле ўсходняга календара. Хоць год Змяі і наступіць у лютым, але ў нас ужо склалася такая завядзёнка, што падбіраем мы ўбор да 31 снежня. Каб больш даведацца, што любіць спадарыня Змяя, я вырашыла звярнуцца да маладзечанкі Па яе словах, сёлета перавага аддаецца чорным, фіялетавым, чорна-сінім адценням. Можна выбраць і зялёны колер. Але лепш за ўсё надзець бліскучую вячэрнюю сукенку. Ідэальны варыянт – убор залацістага колеру з рознымі арыгінальнымі аксесуарамі. Яшчэ жанчыны будуць выглядаць чароўна ў гладкіх уборах, якія аблягаюць фігуру і нагадваюць змяіную ўзорыстую скуру. Можна надзець і класічную маленькую чорную сукенку, але дапоўніць яе, напрыклад, шаўковым шалікам. – Пажадана зрабіць яркі макіяж і прычоску. Але галоўнае, – кажа Людміла Хрол, – знайдзіце нешта сваё, у чым вы будзеце выглядаць і чароўна, і камфортна. Памятайце, што Змяя надта любіць золата і каштоўнасці, таму ў навагоднюю ноч не забудзьце надзець залатыя ўпрыгожванні. Змеі з’яўляліся вартаўнікамі скарбаў, а таму і нераўнадушныя да каштоўнасцей. Чым іх будзе больш, тым больш багатым стане для вас увесь 2013 год. У дадатак можна выкарыстаць і яркую біжутэрыю. Мужчынам з уборам заўсёды прасцей. Сёлета не выключэнне. Надзявайце звычайны шэры ці чорны касцюм, але дапоўніце яго яркімі сарочкай, гальштукам. Вось і ўсё – вы чароўныя. Але самым лепшым святочным уборам заўсёды з’яўляюцца вашы ўсмешка і добры настрой. Яны ніколі не сапсуюць вам свята. Самыя модныя прычоскі ў год Змяі – косы Менавіта косы павінны стаць галоўнай дэталлю новагодняй прычоскі, раяць стылісты. Косы прынясуць поспех у новым годзе, а іх гаспадыні – прыгожую і незвычайную прычоску. Да таго ж, заплятанне валасоў дазваляе ствараць вельмі розныя эфектныя вобразы. Марыя УРБАНОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнім часам існуе традыцыя сустракаць Новы год у адзенні “колеру надыходзячага года”, які адпавядае жывёле ўсходняга календара.
|
|