Новы год як адмена канца свету. 21.by

Новы год як адмена канца свету

28.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Амаль усе людзі ў нашай краіне святкуюць Новы год. А чаму? Ці задавалі мы сабе калі-небудзь гэтае пытанне: што мы святкуем?

Зразумела, што Новы год — гэта час забаў і танцаў, гірляндаў, агнёў і петардаў, але ці памятаем, што святкаванне Новага года мае выключна хрысціянскую традыцыю і сэнс?

У заходняй літургіі 31 снежня ўспамінаецца святы айцец Сільвестр І (пам. 335 г.)., аднак традыцыя святкавання Новага года звязана з асобай святога айца Сільвестра ІІ, які жыў у 945—1003 гг.

Дык вось, традыцыя святкавання Новага года распачалася ў 1000 годзе. Паводле прароцтва Сібіллі лічылася, што канец свету наступіць 31 снежня 999 года. Гэтая дата была падчас пантыфікату Сільвестра ІІ (2 красавіка 999 — 12 мая 1003).


Уявіце сабе, што тысячы жыхароў з розных краін Еўропы прыйшлі ў Рым на плошчу святога Пятра, каб сустрэць канец свету. Усе маліліся і прасілі ў Бога міласэрнасці і прабачэння за грахі. Стрэлкі гадзінніка набліжаліся да поўначы... Гадзіннік прабіў 12 і... Наступіў новы дзень. Усе былі збянтэжаныя.

Святы айцец Сільвестр ІІ выйшаў на балкон базілікі, зрабіў упершыню ўрачыстае блаславенне Urbі еt Оrbі (гораду і свету) і сказаў: "Радуйцеся і весяліцеся!!! Бог дае нам яшчэ адзін год!".

І так, з года ў год, мы чакаем Новага года. У розных народаў узніклі свае звычаі святкавання, аднак сэнс не змяніўся. Мы маем час штогод, каб зрабіць нашае жыццё лепшым, штосьці змяніць у нашым жыцці і наблізіцца да Бога. Складаем адзін аднаму пажаданні, віншуем з Новым Годам і заўсёды спадзяёмся, што ў новым годзе ў нас будзе поспех і шчасце.

Што прынясе нам будучы год — не ведаем, аднак кожны год мы з радасцю святкуем Новы год, які наступае, і хочам памятаць, што Бог дае нам яшчэ час, каб мы падрыхтаваліся да сустрэчы з Ім — мэтай нашага жыцця.

Ксёндз Аляксей Юркайць,

в. Мосар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль усе людзі ў нашай краіне святкуюць Новы год. А чаму? Ці задавалі мы сабе калі-небудзь гэтае пытанне: што мы святкуем? Зразумела, што Новы год — гэта час забаў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика