Як у вашай сям'і звычайна адзначаюць Каляды?
05.01.2013
—
Новости Общества
|
Анастасія КУХАРЧУК, кіраўнік фермерскай гаспадаркі "ЕВА-ЛЭНД" Жабінкаўскага раёна:
— Гэта любімае свята з дзяцінства. Калі мы былі малыя, то чакалі на Каляды падарункаў. Да гэтага дня ўсім спраўлялі абноўкі, а яшчэ дзецям давалі невялікія грошы, якія можна было траціць самастойна. Атрыманне падарункаў станавілася цэлым абрадам. Мы чакалі, пакуль дарослыя прыйдуць з царквы, павіншуюць усю сям'ю, сядуць за стол. Вось тады і пачынаўся працэс адорвання. З тых часоў у душы засталося нешта вельмі светлае і добрае. А цяпер мы абавязкова ўсе з'язджаемся на Каляды да мамы. Ёй 81 год, яна жыве ў — Ніводнае свята ў нашай сям'і, як і ў вёсцы, не абыходзіцца без бабкі. Так мы называем хлеб з грэцкай мукі, які выпякаем самі. Я загадзя рыхтую муку, мялю грэчку ў сваіх жорнах, потым замешваю цеста. Хлеба рашчыняю звычайна многа, каб хапіла на святы і з сабой усім дарагім гасцям — дзецям і ўнукам. Цеста трэба не толькі вымесіць, каб яно адставала ад рук, але і падбіваць пры вымешванні, каб яно само варушылася, — так рабілі мая мама і бабуля. А выняўшы з печы бохан, я яго "ўмываю" халоднай вадой. Тады скарынка не будзе надта цвёрдай. Некаторыя дабаўляюць у бабку маргарын і яйкі, а я раблю свой хлеб посным, і яго можна ўжываць на куццю. Віталь ПЯЧКО, галоўны спецыяліст камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці:— За захаванне традыцый у нашай сям'і адказвае бабуля. Таму ў нас заўсёды бывае святочная куцця з 12-ю стравамі, з сенам пад абрусам. Усе пакаленні сям'і збіраюцца за сталом. А назаўтра, калі бывае снег, абавязкова катаемся на санях. Мае бацькі трымаюць коней. Святлана ЯСКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Гэта любімае свята з дзяцінства. Калі мы былі малыя, то чакалі на Каляды падарункаў. Да гэтага дня ўсім спраўлялі абноўкі, а яшчэ дзецям давалі невялікія грошы,... |
|