Камфорт пры дарозе. 21.by

Камфорт пры дарозе

06.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сучасныя аб’екты прыдарожнага сэрвісу павінны адпавядаць еўрапейскаму ўзроўню

Прававое поле і прадастаўленыя дзяржавай ільготы спрыяюць развіццю гэтага накірунку сферы паслуг.

На Міншчыне пры запланаваных на 2012 год 16 новых аб’ектах за 11 месяцаў уведзены ў эксплуатацыю 31. Сваіх наведвальнікаў прынялі 12 аб’ектаў грамадскага харчавання, 9 аўтазаправачных, 7 аўтагазазаправачных станцый, пункт пастою, ахоўваемая стаянка і мыйка. Падрабязна развіццё прыдарожнага сэрвісу і выкананне праграмы «Дарогі Беларусі» былі разгледжаны на пасяджэнні Мінаблвыканкама ў апошія дні снежня. Яго старшыня Барыс Батура паставіў задачу, згодна з якой пры выкананні праграмы 2013 года акцэнт будзе зроблены на стварэнні аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу еўрапейскага ўзроўню, якія ўяўляюць сабой добраўпарадкаваныя комплексы з некалькіх тыпаў збудаванняў. «У 2013 годзе ў сталічнай вобласці павінна з’явіцца не менш за чатыры такіх комплексы», — адзначыў ён.

З 12 новых пунктаў грамадскага харчавання, якія пабудаваны як аб’екты прыдарожнага сэрвісу, 8 размяшчаюцца на трасах міжнароднага значэння. Як адзначыла начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Таццяна Абляк, зараз вядзецца сур’ёзная работа над тым, каб на кожным быў забяспечаны сучасны ўзровень абслугоўвання. 95 аб’ектаў аснашчаны тэрмінальным абсталяваннем, пакупнікі могуць разлічвацца пластыкавымі карткамі, яшчэ 37 падалі адпаведныя заяўкі ў банк. 110 аб’ектаў маюць меню на замежнай мове. У 2013 годзе плануецца ўкараніць гэтыя магчымасці паўсюдна. Апрача таго, як адзначыла Таццяна Абляк, напярэдадні маючага адбыцца чэмпіянату свету па хакеі 2014 года актыўна вядзецца работа над тым, каб наладзіць рэалізацыю сувенірнай прадукцыі, у тым ліку з лагатыпам чэмпіянату. Сёння толькі палова суб’ектаў рэалізуюць такую прадукцыю.

Разам з тым, як было адзначана на пасяджэнні, якасць паслуг, што забяспечвае прыдарожны сэрвіс, не заўсёды знаходзіцца на належным узроўні — эксплуатацыя 25 аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання і дзвюх станцый тэхнічнага абслугоўвання аўтатранспарту прыпынялася да ліквідавання парушэнняў.

Па даручэнні кіраўніка сталічнага рэгіёна будзе актывізавана дзейнасць па здачы аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу ў арэнду і садзейнічанне ў развіцці прыватнага бізнесу. Зараз у гэтым напрамку на Міншчыне рэалізуюцца 43 інвестыцыйныя праекты.

Пад ведамствам КУП па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог «Мінскаблдарбуд» знаходзіцца 16,1 тыс. км мясцовых аўтадарог і замацавана 4,7 тыс. км дарог і вуліц сельскіх населеных пунктаў для іх утрымання і абслугоўвання. На балансе РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» знаходзіцца 3,3 тыс. км рэспубліканскіх аўтамабільных дарог. Каб утрымліваць усю гэтую дарожную гаспадарку ў належным стане, неабходна прытрымлівацца тэхналогій, якія дазволяць адначасова забяспечваць якасць дарог і скарачаць выдаткі. «Галоўная задача дарожнай галіны — высокая якасць дарог. Важна рацыянальна размяркоўваць рэсурсы, правільна арганізоўваць працу і ўкараняць сучасныя тэхналогіі, якія дазволяць павялічыць міжрамонтныя тэрміны», — такое даручэнне даў кіраўнікам ведамстваў Барыс Батура. Былі акрэслены і рэзервы павелічэння аб’ёмаў дарожна-будаўнічых работ. Гэта абнаўленне парка дарожна-будаўнічай і аўтамабільнай тэхнікі, зніжэнне выдаткаў, укараненне сучасных тэхналогій, а таксама пошук дадатковых заказчыкаў і плацежаздольных кліентаў, новых рынкаў аказання платных паслуг, у тым ліку на экспарт.

У 2013 годзе ў кансалідаваным бюджэце вобласці на мерапрыемствы праграмы «Дарогі Беларусі» запланавана 222,2 млрд. рублёў. «За гэтыя грошы належыць зрабіць значна больш намечанага, для гэтага неабходна ўключыць усе магчымыя рэзервы», — заключыў Барыс Батура.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міншчына зробіць стаўку на прыдарожныя комплексы а-ля Еўропа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика