Коратка. 21.by

Коратка

09.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ноч на 7 студзеня ў праваслаўных храмах Беларусі прайшлі Калядныя богаслужэнні. На іх прысутнічалі амаль 113,2 тыс. чалавек.

У Мінску з 8 студзеня арганізуецца работа аўтобуснага маршруту № 55 "АВ Усходні — чыг. ст. Мінск-Паўднёвы". Аўтобус будзе хадзіць па будных днях у перыяд з 6:20 да 21:00 па вул. Ванеева, Дзянісаўскай, Маякоўскага, Сонечнай у абодвух напрамках.

У 2012 годзе для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі прыняты 35,5 тыс. чалавек, што на 18,2 тыс. чалавек (на 33,9 працэнта) менш, чым у 2005-м.

Квота на вытворчасць брэндзі ў Беларусі ў 2013 годзе будзе павялічана ў 3 разы ў параўнанні з 2012 годам да 120 тыс. дал, віскі — на 15,7 працэнта да 118 тыс. дал. Квоты на вытворчасць каньяку і рому ўстаноўлены адпаведна ў аб'ёмах 408 тыс. дал, што на 20,3 працэнта менш, чым у 2012 годзе, і 10 тыс. дал (у 1,6 раза менш).

У Брэсце стартаваў ХХV Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары".

Работа прыгараднага аўтобуснага маршруту № 356 "Міханавічы — Гатава" адмяняецца з 21 студзеня ў сувязі з нізкім узроўнем пасажырапатоку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску з 8 студзеня арганізуецца работа аўтобуснага маршруту № 55 "АВ Усходні — чыг. ст. Мінск-Паўднёвы". Аўтобус будзе хадзіць па будных днях у перыяд з 6:20 да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика