Дэкларацыі і рэальнасць напярэдадні глабальнага крызісу. 21.by

Дэкларацыі і рэальнасць напярэдадні глабальнага крызісу

09.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эксперты сур'ёзна задумаліся аб суадносінах дэкларацый, якія робяць кіраўнікі Беларусі і Расіі, і рэальнага развіцця падзей

Напрыканцы мінулага года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў даволі жорсткую пазіцыю ў пытанні міграцыі: да 2015 года ўезд у Расію павінен быць дазволены толькі па замежных пашпартах. "У нас да гэтага часу існуе практыка, калі грамадзяне СНД прыязджаюць у Расію па сваіх унутраных пашпартах... У гэтай сітуацыі забяспечыць кантроль практычна немагчыма... Уезд у Расію павінен быць дазволены толькі па замежных, а не ўнутраных пашпартах грамадзян іншых краін", — заявіў ён у штогадовым пасланні Федэральнаму сходу.

У той жа час расійскі лідар выказаўся на карысць палягчэння працэдуры атрымання грамадзянства для тых людзей, якія нарадзіліся на тэрыторыі Савецкага Саюза і хочуць пераехаць у Расію на пастаяннае месца жыхарства.

Такім чынам, Расія імкнецца, з аднаго боку, ахаваць сябе ад нелегальнай міграцыі і звязаным з ёй вывадам грошай з краіны, а з другога — забяспечыць прыліў дзеяздольнай і, галоўнае, таннай працоўнай сілы, якая нават калі і будзе захоўваць сувязі з краінай паходжання, але палітычна будзе лаяльная Маскве з-за наяўнасці расійскага грамадзянства.

Быццам бы разумная палітыка. Але яна супярэчыць іншаму тэзісу, выказанаму расійскім прэзідэнтам, — аб неабходнасці стварэння ў краіне 25 мільёнаў новых працоўных месцаў для высокакваліфікаваных спецыялістаў. Гэта значыць, з аднаго боку, трэба прыцягваць мігрантаў, паколькі не хапае працоўнай сілы, а з другога, трэба ствараць працоўныя месцы, таму што менавіта іх і не хапае.

Праўда, фармулёўка гэтай задачы вуснамі расійскага лідара змянілася: знікла слова "высокакваліфікаваных", а да слова "стварыць" дадалося слова "мадэрнізаваць". Гэта значыць, можна ўжо не ствараць, а толькі "мадэрнізаваць" працоўныя месцы. Але галоўнае — іншае: сфармуляваўшы гэтую задачу яшчэ пасля прыходу да ўлады вясной 2012 года, Уладзімір Пуцін ні слова не кажа пра тое, што для яе вырашэння за паўгода ўжо зроблена. Таму што не зроблена нічога.

Расійскі лідар нічога не згадвае і пра новую індустрыялізацыю — канцэпт, які эксперты разглядалі як самы моцны пункт перадвыбарнай праграмы Пуціна. Гэта значыць, за паўгода адбываўся не рух на шляху рэалізацыі гэтага праекта, а проста адмова ад яго.

Аналагічным чынам вельмі няпэўна з пункту гледжання перспектывы іх рэалізацыі выглядаюць многія іншыя прапановы прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Выдатны лозунг аб "дэафшорызацыі" Расіі і недапушчэнні вываду капіталаў з краіны вельмі кантрастуе з няўмольнай рэальнасцю, якая заключаецца ў тым, што 2012-ы стаў рэкордным па тэмпах "уцёкаў" капіталаў. Не менш моцна выдатныя словы аб неабходнасці апера- джальнага развіцця Далёкага Усходу Расіі кантрастуюць з рэальнай адсутнасцю якіх-небудзь поспехаў на гэтым шляху. Сам Пуцін прызнаецца, што праца профільнага міністэрства выклікала ў яго расчараванне.

Яшчэ больш прыгожыя словы па выніках мінулага года былі сказаны расійскім прэзідэнтам аб развіцці рэгіянальнай авіяцыі: "Найважнейшы прыярытэт развіцця — гэта рэгіянальная авіяцыя, а таксама марскія парты, Паўночны марскі шлях, БАМ, Транссібам, іншыя транзітныя калідоры. ... Нам трэба забяспечыць у поўным сэнсе транспартную спалучанасць, адзінства ўсёй расійскай тэрыторыі". Аднак рэальнасць заключаецца ў тым, што авіяпрам у Расіі далёка не ў лепшым стане, а ўрад Расіі працягвае замест арганізацыі адраджэння авіяпрама лабіраваць зніжэнне ўвазных пошлін на замежныя самалёты, у тым ліку ўжо і рэгіянальныя.

На фоне такога кантрасту паміж дэкларацыямі і рэальнасцю міжволі ўзнікаюць трывожныя думкі аб тым, што ж маецца на ўвазе пад стварэннем Еўразійскага эканамічнага саюза. Калі зараз, пераходзячы ад суверэннай прамысловай сістэмы да сістэмы "адвёрткавай зборкі", Расія ператвараецца ў тэрыторыю, дзе грамадзян Расіі эксплуатуюць транснацыянальныя карпарацыі, то ці не будзе ўтварэнне ЕАЭС звязана з ператварэннем у тэрыторыю такога ж роду яшчэ дзвюх краін — Беларусі і Казахстана?

Дарэчы, у Беларусі ёсць таксама нагода для аналізу суадносін дэкларацый і рэальнасці. У прыватнасці, размова напярэдадні новага года зайшла аб прадэклараваных тэрмінах завяршэння мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны эканомікі і рэальнасці поўнага зрыву гэтых планаў. Прэзідэнт, наведваючы прадпрыемства, размешчанае недалёка ад яго малой радзімы, агучыў вельмі жорсткія патрабаванні не толькі да галін, але і да ўсёй эканомікі краіны.

"Адназначна ў нас памяншаецца аб'ём праграм па культуры, спорце — у нас усё гэта ўжо ёсць у дастатковай колькасці, створана і ў Мінску, і ў абласцях. Таму мы "перакідаем" галоўныя намаганні на мадэрнізацыю прамысловасці. У сельскай гаспадарцы ў нас ужо ўсё вызначана, засталося дапрацаваць па нейкіх кірунках, а цяпер трэба пераносіць сродкі на прамысловасць", — падкрэсліваў Аляксандр Лукашэнка. І за гэтымі словамі, што б ні казалі крытыкі, ёсць разуменне рэальнасці: калі ў бліжэйшыя 10—12 месяцаў беларускія прадпрыемствы якасна не павысяць сваю канкурэнтаздольнасць і не заваююць новыя рынкі, то потым, ва ўмовах другой хвалі глабальнага крызісу, іх нават прадаць з дысконтам будзе немагчыма.

Але якім чынам можна дамагчыся таго, каб патрабаванні кіраўніка дзяржавы былі выкананы? Што можа перашкодзіць эфектыўнай рэалізацыі намечаных планаў і мадэрнізацыі прамысловасці ў цэлым? І як можна ліквідаваць гэтыя фактары рызыкі?

Ад адказу на вышэйназваныя пытанні залежыць нават больш, чым дабрабыт беларускага народа і выжыванне краіны ва ўмовах глабальнага крызісу. Ад іх залежыць бяспека ўсяго рэгіёна.

Юрый Царык,

палітычны аналітык, кіраўнік Беларускай групы развіцця.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эксперты сур'ёзна задумаліся аб суадносінах дэкларацый, якія робяць кіраўнікі Беларусі і Расіі, і рэальнага развіцця падзей Напрыканцы мінулага года прэзідэнт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика