У дэпутатаў парламента просяць прыбраць снег і памірыць бацькоў з дзецьмі. 21.by

У дэпутатаў парламента просяць прыбраць снег і памірыць бацькоў з дзецьмі

09.01.2013 18:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У дэпутатаў парламента просяць прыбраць снег і памірыць бацькоў з дзецьмі

Еўрарадыё
Паводле плану ў дэпутатаў парламента зараз — праца ў выбарчых акругах. З чым да іх ідуць выбаршчыкі?

Першае ж тэлефанаванне па кантактным нумары ў выбарчай акрузе дае нечаканы вынік — адказвае сам рэчыцкі парламентар Адам Вашкоў. Кажа, акурат праводзіў чарговага наведвальніка.

“Ёсць людзі пэўнага складу характару, — скардзіцца, — якія любяць не пайсці, да прыкладу, у ЖЭС, а пайсці адразу да дэпутата. І ён думае, што адразу ўсё гэта вырашыцца”.

Але прыходзяць, прызнаецца Вашкоў, і выбаршчыкі, якія патрабуюць унесці пэўныя змены ў Жыллёвы кодэкс. У тую яго частку, што тычыцца прыватнага сектара.

Па кантактным нумары Міхаіла Волкава ў Горацкай выбарчай акрузе ніхто не адказвае, а па якім нумары можна запісацца на прыём да дэпутата з Брэста Віктара Валюшыцкага, не вядома — на сайце Палаты прадстаўнікоў яго тэлефон чамусьці адсутнічае. А як жа “праца ў выбарчых акругах”?

У Салігорску Еўрарадыё адказваюць, што іх дэпутат Таіса Данілевіч цяпер хворая. Абяцаюць, што пасля 14 студзеня да яе можна патрапіць, і прыгадваюць вырашаныя дэпутатам пытанні.

“Звярнуліся 11 хворых чалавек з Любанскага раёна, якім патрэбна працэдура сістэмнага гемадыялізу. Таіса Іванаўна выйшла з прапановай на міністра аховы здароўя, і было прынятае рашэнне наконт таго, каб такое аддзяленне адкрыць у раёне”.

Кобрынскага дэпутата Аляксандра Зазулю Еўрарадыё застала па заканчэнні сеанса “сямейнай псіхатэрапіі”.

Аляксандр Зазуля: “Была маці: з сынам мае праблемы, не могуць знайсці паразумення ва ўзаемаадносінах. Пыталася парады, як правільна зрабіць — прапісваць сына ці не прапісваць. Бо ў сына з’яўляецца магчымасць стаць тым, хто мае патрэбу ў жыллі. А яна перажывае, што не знойдзе агульнай мовы з сынам”.

Патрапіць бліжэйшымі днямі да сталічнага дэпутата Віталя Бусько немагчыма, расчароўвае яго памочніца Любоў Крывенка. Гэта можна зрабіць у любы першы і трэці аўторак месяца. Людзей, прызнаецца, прыходзіць шмат. Што ж тычыцца пытанняў...

“Калі ў людзей цярпенне лопаецца, неаднаразова звярталіся ў той жа ЖЭС, тады сюды ідуць. Скардзяцца і на ліхтары, якія не гараць каля пад’езда, і што снег не прыбраны..."

Як даведалася Еўрарадыё, наведванне выбаршчыкамі свайго дэпутата залежыць ад… надвор’я: “Як былі маразы, дык ніводзін не дайшоў, а крыху пацяплела, 14 чалавек запісаліся на прыём у адзін дзень”.
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрарадыё цікавіцца, ці лёгка знайсці дэпутата, калі ў яго па плане "праца ў выбарчых акругах".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика