Па якіх правілах будзем жыць. 21.by

Па якіх правілах будзем жыць

10.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыллё маё

Жыллё — асноўная і самая дарагая ўласнасць большасці беларусаў. Калі вы ўласнік жылля, вам будзе вельмі карысна ведаць законы, якія датычацца нерухомасці. Ды і наогул, такая інфармацыя не перашкодзіць нікому, бо ўсе мы дзесьці жывём і хочам пры гэтым жыць добра і без канфліктаў.

Усе пытанні, якія датычацца нерухомасці, прапісаны ў Жыллёвым кодэксе Беларусі, які ўступіць у сілу з 1 сакавіка 2013 года. Ён рэгулюе пытанні аплаты камунальных паслуг, парадку атрымання кватэр і дамоў у рэспубліцы і высялення з іх. У ім таксама можна знайсці ўсю інфармацыю, якая датычыцца прыватызацыі, эксплуатацыі або перапланіроўкі жылых памяшканняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны. Прадугледжаны ў Жыллёвым кодэксе і ўсе магчымыя канфліктныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць паміж уласнікамі жылля.

Такім чынам, давайце яшчэ раз "пройдземся" па асноўных пунктах новага Жыллёвага кодэкса.

Будзем ведаць, за што плацім

У новым Жыллёвым кодэксе дакладна вызначана, што такое жыллёва-камунальныя паслугі. Да іх адносяцца <І>камунальныя паслугі, тэхнічнае абслугоўванне, бягучы рамонт, капітальны рамонт і іншыя жыллёва-камунальныя паслугі, якія прадастаўляюцца ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі.

Як бачыце, у жыроўцы з'явіцца новы радок — "бягучы рамонт". Ён будзе аплачвацца, зыходзячы з фактычных выдаткаў на рамонт, якія павінны быць падрабязна распісаны.

***

Таксама Кодэксам прадугледжана плата за карыстанне непрыватызаванай кватэрай, і з 2 сакавіка 2013 года гэтая норма пачне дзейнічаць. "Наймальнік жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, акрамя абавязку ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі, нясе абавязак унясення платы за карыстанне жылым памяшканнем з дня заключэння дагавора найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду (п.3. арт.29 Жыллёвага кодэкса). Памер платы за карыстанне жыллём будзе ўстаноўлены асобным нарматыўным прававым актам.

Дарэчы, парадак прыватызацыі жылля застаецца ранейшым (гл. 23 Жыллёвага кодэкса).

Аб рамонце

Крыху аб капітальным рамонце жылых дамоў. Ён ажыццяўляецца на падставе праектна-каштарыснай дакументацыі, якая зацверджана і прайшла пазаведамасную дзяржаўную экспертызу. У дакументацыю на капрамонт уключаюцца работы па рамонце памяшканняў, канструктыўных элементаў, інжынерных сістэм, якія знаходзяцца ў агульнай уласнасці грамадзян.

Перыядычнасць і працягласць капітальнага рамонту па-ранейшаму ўстанаўліваецца тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі.

Таксама, згодна з заканадаўствам, і ўласнікі, і наймальнікі жылых памяшканняў абавязаны рабіць рамонт у сваёй кватэры, у тым ліку сантэхнікі, прыбораў уліку электрычнай, цеплавой энергіі, вады і газу, а таксама рамонт газавых і электрычных пліт і ўнутрыкватэрнай электраправодкі. Усе работы па замене пералічанага абсталявання могуць ажыццяўляцца і ў рамках капітальнага рамонту, але гэта ўжо будуць платныя паслугі.

Неплацельшчыкаў могуць выселіць у "іншы населены пункт"

Праз шэсць месяцаў няплаты за камунальныя паслугі мясцовы выканкам будзе ў пісьмовым выглядзе папярэджваць неплацельшчыка. Калі ўласнік жылля не пагасіў запазычанасць у поўным аб'ёме на працягу аднаго месяца з даты атрымання папярэджання і не мае такой магчымасці, то выканкам можа падаць у суд іск аб прымусе ўласніка да адчужэння жылля (гэта значыць да яго продажу). Калі на працягу года пасля ўступлення ў сілу рашэння суда жыллё не будзе адчужана, яно, зноў жа па рашэнні суда, будзе прымусова прададзена з публічных таргоў.

Неплацельшчыку пасля продажу яго жылля мясцовым выканкамам на працягу двух месяцаў будзе перададзена ва ўласнасць іншае жыллё, якое па плошчы будзе меншым за ранейшае і (або) будзе саступаць яму па якасці, у тым ліку яно можа знаходзіцца ў іншым населеным пункце.

А з выручаных ад продажу жылля неплацельшчыка грошай будзе пагашана запазычанасць і аплачаны кошт набытага жылля. Рэшта грошай будзе выплачана неплацельшчыку.

Тыя ж меры могуць прымяняцца і да наймальнікаў жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду і членаў іх сем'яў.

У новым Жыллёвым кодэксе таксама адзначана, што паўналетнія дзеяздольныя члены сям'і, а таксама былыя члены сям'і неплацельшчыка, якія пражываюць у гэтым жыллі, нясуць салідарную адказнасць за нявыплату жыллёва-камунальных паслуг з даты ўсялення ў жылое памяшканне (калі не прадугледжана іншае пісьмовым пагадненнем аб парадку карыстання жылым памяшканнем).

У выпадку прыняцця спадчыны запазычанасць па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі і (або) аплаце за карыстанне жыллём пагашаюць спадчыннікі. Парадак пагашэння ў гэтым выпадку ўстаноўлены Грамадзянскім кодэксам Беларусі.

Уласнік жылля можа выселіць членаў сваёй сям'і

Згодна з новым Жыллёвым кодэксам, уласнік жылля можа выселіць членаў сваёй сям'і, якія дасягнулі 18 гадоў, без прадастаўлення ім іншага жылля.

Высяленне магчыма, калі тыя сістэматычна (два і больш разоў на працягу года) разбураюць або псуюць жыллё, альбо выкарыстоўваюць яго не па прызначэнні, альбо сістэматычна парушаюць правілы карыстання жылым памяшканнем, што робіць немагчымым пражыванне з імі ў адной кватэры або ў адным доме. Яны могуць быць выселены на гэтай падставе рашэннем суда, калі меры адміністрацыйнага ўздзеяння аказаліся безвыніковымі. Але калі ім належыць доля ў праве агульнай уласнасці на гэтае жыллё, то высяленню яны не падлягаюць.

***

Уласнік жылля таксама набывае права выселіць былых членаў сваёй сям'і без прадастаўлення ім іншага жылля.

Аднак уласнік жылля не заўсёды зможа скарыстацца гэтым правам. Новы Жыллёвы кодэкс дае гарантыі былым членам сям'і, калі ім няма дзе жыць, а таксама калі іх маёмаснае становішча і іншыя вартыя ўвагі акалічнасці не дазваляюць ім забяспечыць сябе іншым жыллём. У такіх выпадках суд можа захаваць за імі права карыстання гэтым жыллём на пэўны тэрмін.

Таксама пры высяленні асоб з непаўналетнімі дзецьмі неабходна згода органаў апекі і папячыцельства.

Члены сям'і — гэта:

— Муж, жонка, дзеці і бацькі;

— Іншыя сваякі, непрацаздольныя ўтрыманцы, якія пражываюць сумесна з уласнікам, вядуць з ім агульную гаспадарку і заключылі пісьмовае пагадненне аб прызнанні іх членамі сям'і;

— Іншыя грамадзяне, якія не менш за пяць гадоў пражываюць сумесна з уласнікам, вядуць з ім агульную гаспадарку і прызнаны ў судовым парадку членамі яго сям'і.

Святлана БУСЬКО

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыллё — асноўная і самая дарагая ўласнасць большасці беларусаў. Калі вы ўласнік жылля, вам будзе вельмі карысна ведаць законы, якія датычацца нерухомасці. Ды і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика