Як часта вы змяняеце месца жыхарства?. 21.by

Як часта вы змяняеце месца жыхарства?

16.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея Макарэня, журналіст, г. Мінск:

— Усё залежыць ад жыццёвых абставін. Прызнаюся, што гэта непрыемны для мяне працэс, таму пераязджаць стараюся рэдка. Я прывыкаю да "сваёй крэпасці", і потым мяне ўжо складана "выманіць" адтуль. За пяць гадоў навучання ва ўніверсітэце я змяніла толькі адну кватэру. Той пераезд падараваў мне шчаслівыя гады ў самым цэнтры сталіцы, дзе прачыналася ад промняў сонца. Для мяне важна, каб кватэра была светлай. Таксама вялікую ролю адыгрывае энергетыка. Пасля вучобы была ўпэўненая, што збяру чамаданы і пераеду на "радзіму сваёй душы" — у Анталію. Рыхтавалася да пераезду два гады. Пасля настойлівых пошукаў знайшла працу і кватэру праз агенцтва на ўзбярэжжы. Паехала пажыць там некалькі тыдняў, але, вярнуўшыся дадому, зразумела, што пакуль не хачу кардынальных змен. Трэба паспрабаваць рэалізаваць сябе ў Мінску.

    Юліяна Камлоўская, дызайнер, мастачка, г. Брэст:

— Жаданне нешта змяніць у сваім жыцці ўзнікала хоць аднойчы ў кожнага. Але не ўсе здольныя зрабіць штосьці для такіх перамен. Таму, да прыкладу, месца жыхарства я змяняю настолькі часта, наколькі гэта магчыма. Бо кожны дзень — гэта спаборніцтва, якое пачынаецца, як толькі мы прачынаемся. І менавіта пераезд альбо падарожжа дазваляюць узяць невялікую паўзу для сябе. Могуць быць і іншыя прычыны такіх рашэнняў, але для мяне галоўная — гэта жаданне пазбавіць уласнае жыццё руціннасці, каб не страціць асалоду ад самых яркіх момантаў кожнага дня. Змяняючы сваё месца жыхарства, ты змяняешся сам. У мяне ёсць планы пераехаць у Польшчу, бо там нараджалася гісторыя маіх продкаў. Мой прадзед быў палякам і служыў пры каралеўскім двары, але, спаткаўшы свой лёс, быў вымушаны пераехаць у Беларусь. І з таго часу ўсе мае продкі жывуць толькі на беларускай зямлі. Гэтая гісторыя мяне прыцягвае. І я ўпэўненая, што праз некалькі гадоў пераеду туды.

    Наталля Марозава, спецыяліст па сацыяльным развіцці персаналу 1 катэгорыі філіяла адкрытага акцыянернага таварыства "Белаграпрамбанк" — Мінская гарадская дырэкцыя:

— Пераезды — не частая з'ява ў маім жыцці. Яны адбываюцца, як правіла, толькі па аб'ектыўных прычынах. Як прыклад, так было, калі выйшла замуж. Я нарадзілася ў Мінску і хачу пражыць у родным горадзе ўсё жыццё. Мне тут утульна і нішто не стварае дыскамфорту. Каб адчуць перамены, мне дастаткова пераставіць мэблю ў кватэры ці змяніць нешта ў знешнасці. Пераезды ў геаграфічным, глабальным маштабе мяне пужаюць. Адзінае, чаго я не хачу, — гэта каб мае дзеці былі такімі ж. Няхай лепш яны паездзяць па свеце, убачаць іншае жыццё і знойдуць тую краіну, дзе змогуць займацца любімай справай. Упэўнена, ім гэта не перашкодзіць заставацца адданымі сваёй роднай зямлі. Таму я выхоўваю сваіх дзяцей з усведамленнем той пазіцыі, што, як бы ні склалася наша жыццё, мы ўсё роўна будзем заставацца беларусамі.

Падрыхтавала Алена ДРАПКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Усё залежыць ад жыццёвых абставін. Прызнаюся, што гэта непрыемны для мяне працэс, таму пераязджаць стараюся рэдка. Я прывыкаю да "сваёй крэпасці", і потым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика