У якім узросце аптымальна ствараць сям’ю?
17.01.2013
—
Новости Общества
|
Тлумачаць людзі на вуліцах Маладзечна. Анастасія Пасечнік, маладая маці: – Думаю, самы лепшы перыяд – гэта 20-25 гадоў. Тады людзі і псіхалагічна лепш падрыхтаваныя да сумеснага жыцця, і пачынаюць самастойна працаваць і зарабляць грошы. Аляксандр Нужын, пенсіянер: – Ствараць можна ў любым, але якой атрымаецца сям’я – іншае пытанне. З уласнага досведу скажу: перад вяселлем і мужчына, і жанчына павінны дайсці да пэўнай ступені маральнага і матэрыяльнага развіцця. У першую чаргу – адказваць за свае ўчынкі і ўмець браць на сябе адказнасць. Наталля Глебец, у дэкрэтным адпачынку: – Для таго, каб сям’я сапраўды адбылася, маладыя павінны быць падрыхтаваныя матэрыяльна. Але псіхалагічны бок таксама важны – да ранніх шлюбаў, гадоў у 17-18, не ўсе падрыхтаваныя. Напэўна, лепш за ўсё ствараць сям’ю ў 21-22 гады. Аляксандр Гарэлікаў, рабочы: – Мужчына можа жаніцца тады, калі адчуе, што можа ўтрымліваць уласную сям’ю. Бо маладыя хлопцы часта не разумеюць функцый мужчыны. А жанчына – калі зразумее мэту, з якой хоча выходзіць замуж. Для таго, каб сям’я была моцнай, важна, каб маладыя аддзялялі такія паняцці, як закаханасць і каханне. Іван Бычкоўскі, аператар: – Для кожнага ўзрост свой. Адзінае, на што варта звярнуць увагу, – каб маладая сям’я была самастойнай і не залежала ад бацькоў, не была ў іх на ўтрыманні. Ягор Жыхараў, менеджар: – З пункту гледжання падрыхтаванасці арганізма лепшы ўзрост – 21 год. Да гэтага ўзросту можна паспець падрыхтавацца да сямейнага жыцця да таго ж і маральна, і матэрыяльна. Пётр Канановіч, інжынер: – Для мужчыны лепшы ўзрост – 27 гадоў. Тады ён будзе пасля арміі, будзе больш сталым і на ўсё стане глядзець інакш. А для жанчыны – 22, калі яна толькі скончыць вучобу. Настасся РОЎДА, Фота thomsenhomesllc.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тлумачаць людзі на вуліцах Маладзечна. |
|