На Міншчыне пабудуюць 10 заводаў “Амкадор”. 21.by

На Міншчыне пабудуюць 10 заводаў “Амкадор”

18.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Узор прадукцыі “Амкадора”.

Пра гэта паведаміў старшыня савета дырэктараў ААТ “Амкадор – кіруючая кампанія холдынгу” Аляксандр Шакуцін на адкрыцці механазагатоўчага цэха ў Маладзечне.

Адкрыццё новага цэха прадпрыемства “Амкадор-Унікаб” адбылося ў пятніцу, 11 студзеня. Чырвоную стужку перарэзаў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.

За пяць гадоў холдынг пабудуе 10 заводаў у Мінскай вобласці. На іх будуць вырабляць такія тавары, якія пакуль нідзе не вырабляюць у Беларусі.

Вілачныя пагрузчыкі, якімі цяпер займаюцца ў новым цэху, выходзяць на Беларусі толькі з “Амкадора”. Прадпрыемства хоча пашырыць спіс найменняў сваёй прадукцыі да ста. Усе гэтыя тавары ўпершыню будуць выходзіць з беларускага завода.

Да 2015 года “Амкадор-Унікаб” адкрые яшчэ некалькі цэхаў. Сёлета запланаванае будаўніцтва зборачнага і малярнага, склада гатовай прадукцыі. Акрамя пагрузчыкаў, завод пачне выпускаць аўтагрэйдары – спецыяльныя машыны для дарожна-рамонтных работ.


Падрабязней пра механазагатоўчы цэх можна прачытаць ТУТ.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў старшыня савета дырэктараў ААТ “Амкадор – кіруючая кампанія холдынгу” Аляксандр Шакуцін на адкрыцці механазагатоўчага цэха ў Маладзечне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика