Памёр гісторык і адзін з айцоў руху за незалежнасць Міхась Чарняўскі
20.01.2013 16:50
—
Новости Общества
|
Памёр гісторык і адзін з айцоў руху за незалежнасць Міхась Чарняўскі ![]() Міхась Чарняўскі быў гісторыкам, археолагам, краязнаўцам. Ён быў у тым гурце людзей, якія ў савецкі час у Мінску прынцыпова гаварылі Анкалагічная хвароба прыпыніла нястомную працу гісторыка і неўзабаве вярнулася. Ён нарадзіўся 7 сакавіка 1938 года ў вёсцы Круці Мядзельскага раёна. Гісторыяй, археалогіяй захапіўся яшчэ ў дзяцінстве. Яшчэ ў юнацтве сутыкнуўся з улёткамі Вучыўся ў Мінску, стаў навукоўцам. Разам з Уладзімірам Караткевічам, Зянонам Пазняком быў удзельнікам клуба вальнадумнай беларускай інтэлігенцыі "Акадэмічны асяродак", разгромленага ў 1973–74. Міхась Чарняўскі тады быў звольнены з працы, сутыкнуўся з КДБ. У 1988–1989 Чарняўскі быў сярод стваральнікаў Народнага Фронту, адраджаў Як навукоўца, Міхась Чарняўскі вывучаў нёманскую археалагічную культуру і крывінскі варыянт нарвенскай культуры, даследаваў крэмнездабыўчыя шахты ў Ваўкавыскім раёне, помнікі каменнага і бронзавага веку ў іншых мясцінах Беларусі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы "Гісторыі беларускага мастацтва", "Археалёгіі Беларусі" і "Гісторыі Беларусі" ў шасці тамах. Кансультаваў энцыклапедыю "Археалогія і нумізматыка Беларусі" і Энцыклапедыю гісторыі Беларусі. Міхась Чарняўскі напісаў і захапляльныя дзіцячыя кнігі пра старажытныя часы: "Страла Расамахі", "Вогнепаклоннікі". Яго зацікаўленасці не абмяжоўваліся старажытнай гісторыяй. Дзеля папулярызацыі забытых старонак гісторыі Беларусі, Чарняўскі напісаў кнігі "Правадыр крылатых вершнікаў Ян Кароль Хадкевіч", "Дзесяць бітваў" і "Як пошуг маланкі. Расціслаў Лапіцкі". Апошняя вяртала гісторыі забытае імя аднаго з удзельнікаў пасляваеннага антысавецкага супраціву. Гэтым летам Міхась Чарняўскі збіраўся здзейсніць даўнюю мару — зладзіць раскопкі гарадзішча ў роднай вёсцы. Цяпер гэта мусіць зрабіць ягоны сын, таксама археолаг. Пахаванне Міхася Чарняўскага адбудзецца 22 студзеня на радзіме, у вёсцы Круці Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Прэс-служба БСДП паведамляе, што развітанне пройдзе ў Доме Смутку, што на Кабушкіна, 49 (заезд з вуліцы Куляшова, раён Партызанскага пр-та). "Наша Ніва" выказвае самыя шчырыя спачуванні сям’і і блізкім сп. Чарняўскага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта здарылася раніцай 20 студзеня. Чарняўскаму ішоў 75-ы год. |
|