Фітасанітарны кантроль... за наяўны разлік
31.01.2013
—
Новости Общества
|
Скандал Толькі за лістапад-снежань 2011-га і студзень 2012 года пры ажыццяўленні фітасанітарнага кантролю (нагляду) і адпаведнага афармлення падкаранціннай прадукцыі ў пункце пропуску "Каменны Лог" у рэспубліканскі бюджэт не паступілі, па папярэдніх разліках, 1,3 мільярда рублёў. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Васіль ГЕРАСІМАЎ. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у памежных раёнах упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Гродзенскай вобласці сумесна з упраўленнем па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Гродзенскага аблвыканкама была атрымана інфармацыя аб злоўжываннях службовых асоб абласной дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і ахове раслін пры атрыманні плацяжоў за фітасанітарны кантроль. Гэтая інфармацыя пацвердзілася: каранцінны фітасанітарны кантроль транспартных сродкаў, якія ішлі транзітам праз тэрыторыю Беларусі, праводзіўся, грузаперавозчыкі плацілі, аднак квітанцыі не афармляліся і ў далейшым грошы ў бюджэт не паступалі. Паводле інфармацыі начальніка ўпраўлення Дэпар- тамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці Сяргея ВІШАНЬКОВА, супрацоўнікі інспекцыі карысталіся тым, што некаторыя кіроўцы машын (не толькі беларускіх суб'ектаў гаспадарання, але і з Польшчы, Літвы, Германіі і іншых краін) увогуле не ведалі, што трэба рабіць такія плацяжы. Здаралася і так, што кіроўцы прапаноўвалі супрацоўнікам інспекцыі вырашыць пытанне на ўмовах таннейшай сумы і разлічваліся наяўнымі грашыма без афармлення квітанцый. — Цяпер праваахоўным органам трэба высветліць, у каго гэтыя грошы засталіся і якім чынам гэтая сістэма магла дзейнічаць працяглы час з такімі сумамі недаплат у бюджэт. Гэта не адна, дзве, а тысячы фур, — зазначыў Васіль Герасімаў. Калі больш дакладна, то за лістапад, снежань 2011-га і студзень 2012 года ў пункце пропуску "Каменны Лог" не забяспечана паступленне ў бюджэт сродкаў за афармленне адпаведна 1192 (370 млн руб.), 1010 (340,4 млн руб.) і 1674 (564,1 млн руб.) транспартных сродкаў, якія перавозілі прадукцыю, што падлягала каранціннаму фітасанітарнаму кантролю. Упраўленнем па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Гродзенскага аблвыканкама ў дачыненні шасці службовых асоб абласной дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і ахове раслін заведзены крымінальныя справы па частцы 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (пакаранне за злоўжыванне службовым становішчам з цяжкімі наступствамі — ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі). Відавочна, у следства будуць пытанні і да кіраўніцтва абласной інспекцыі наконт ведамаснага кантролю за работай сваіх падначаленых. Васіль Герасімаў паведаміў, што праверка выканання заканадаўства пры ажыццяўленні фітасанітарнага кантролю і афармлення падкаранціннай прадукцыі будзе прадоўжана Камітэтам дзяржкантролю ў іншых пунктах пропуску. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі за лістапад-снежань 2011-га і студзень 2012 года пры ажыццяўленні фітасанітарнага кантролю (нагляду) і адпаведнага афармлення падкаранціннай прадукцыі ў...
|
|