«Абыходжуся практычна без грошай!..»
06.02.2013
—
Новости Общества
|
— А гэта мы цяпер зарплату так атрымліваем! — азвалася крайняя жанчына. І тут толькі прыкмячаю банкамат у сцяне. Прыйшоў прагрэс і да сельскага жыхара. — Наша Глыбоцкае аддзяленне ААТ «Белаграпрамбанка» абслугоўвае чатыры раёны: свой, Шаркаўшчынскі, Докшыцкі і Браслаўскі, — паведаміла начальнік аддзела банкаўскіх пласцікавых картак Таццяна Карповіч. — Іх жыхарам выдалі 31 тысячу плацёжных картак, па якіх яны могуць атрымліваць зарплату, рабіць самыя розныя плацяжы. У тым ліку — за камунальныя паслугі. А таксама набыць тавар у магазіне. Для гэтага ў крамах аграгарадкоў устаноўлены спецыяльныя тэрміналы. Аднак у сяльчан пакуль свая псіхалогія. Усе ж такі пераважная большасць з іх жадаюць спачатку патрымаць грошы ў руках. Напрыклад, у СВК «Маяк-Браслаўскі» Браслаўскага раёна толькі 5 працэнтаў работнікаў разлічваецца за плацяжы карткамі. Астатнія спачатку атрымліваюць грошы ў аддзяленнях сувязі ці здымаюць у банкамаце, які ёсць у аграгарадку Пагошча, а потым ужо плацяць за электраэнергію, тэлефон, дзіцячы сад. Аляксандр ГУЖОНАК, бухгалтар аграгарадка Галубічы Глыбоцкага раёна: — Плацёжнымі карткамі я карыстаюся з мая мінулага года. Атрымаў іх у Аграпрамбанку чатыры: зарплатную, для назапашвання і дзве — інтэрнэт-банкінга. Па картцы я запраўляю машыну, разлічваюся ў магазіне за тавар. Плацяжы — за ваду, электраэнергію, дзіцячы сад і нават штраф (здарылася і такое) – раблю, не выходзячы з дому. Гэта — дзякуючы карткам інтэрнэт-банкінга. Такім чынам, я абыходжуся практычна без грошай. Бяру іх толькі тады, калі адпраўляюся на рынак. Уладзімір САУЛІЧ, «БН» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Што даюць? — цікаўлюся.— А гэта мы цяпер зарплату так атрымліваем! — азвалася крайняя жанчына.І тут толькі прыкмячаю банкамат у сцяне. Прыйшоў прагрэс і... |
|