На Віцебшчыне сям'я гадуе асірацелых ваўчанят
11.02.2013 14:30
—
Новости Общества
|
На Віцебшчыне сям'я гадуе асірацелых ваўчанят Алена Селях — адзіная ў Беларусі гадавальніца ваўкоў і арганізатарка сустрэчаў турыстаў з імі. Асірацелых ваўчанят, маці якіх забіваюць паляўнічыя, яна з сямейнікамі адшуквае ў лесе і гадуе. Глядзіце першую перадачу сэрыі "Сталкеры Свабоды".
У фільме Андрэя Таркоўскага "Сталкер" галоўны герой водзіць людзей у загадкавую, накшталт Чарнобыльскай, зону. Там нібыта спаўняюцца патаемныя жаданні. У адказ на кпіны і недавер спадарожнікаў Сталкер кажа: "Галоўнае — верыць". Фільм зьняты паводле раману братоў Стругацкіх, які мае эпіграф з Робэрта Пэна Ўорэна: "Ты мусіш зрабіць дабро са зла, бо яго больш зрабіць няма з чаго". Героі новай праграмы — людзі, якія правядуць вас праз свае зоны. Сталкеры Свабоды: Алена Селях, адмыслоўца экалягічнага турызму Алена Селях - адзіная ў Беларусі гадавальніца ваўкоў і арганізатарка сустрэчаў турыстаў з імі. Яна жыве з мужам і трыма дзецьмі ў Браславе. Уся сям’я амаль цэлы год купаецца ў возеры, дзеці адмалку ходзяць басанож, харчуюцца пераважна тым, што вырошчваюць у сваім агародзе, збіраюць у лесе і на балотах, ловяць у азёрах. У прыроды яны вучацца і шчырасці адносінаў між усімі жывымі істотамі, з якіх ваўкі, па перакананні спадарыні Алены, самыя чулыя на ласку і любоў. Асірацелых ваўчанят, маці якіх забіваюць паляўнічыя, яна з сямейнікамі адшуквае ў лесе і гадуе. А потым паказвае гасцям, на якую сілу ўдзячных пачуццяў здольныя яе ікластыя сябры. Жыццё з ваўкамі — асабістая тэрыторыя свабоды ўнікальнай сям’і Селяхаў. Алена Селях: "Трэба верыць ня толькі ваўкам, а і людзям" "Яны маглі ўвогуле не застацца жывымі, каб не сабака, дакладней, сука Сільва, якая іх выгадавала. Яна да іх малых заходзіла ў вальеру і песціла. Іх чацьвёра было ўсяго тады. І ўсе яны гадаваліся ў вальеры. А як выпускалі іх на прагулку, дык яны, як заўважаць мяне, з гары несліся насустрач, каб выказаць сваё шчасце. Вытрымаць увесь усплёск іхных эмоцый — гэта бывае цяжка. Ну тады іх трэба проста вось так валіць на зямлю: (Ваўку: "Ляж! Ляж!") Вось так палажыць яго трэба на зямлю. І можаце сабе ўявіць, што вось гэты, з аскалам такім, ён таксама да ласкі ахвочы. Ён таксама думае, што мы ўсе павінны жыць шчасьліва. Для гэтага так шмат нам дадзена! Трэба гэта ўсё проста заўважыць. (Да другога ваўка: "Ой! Ой! І ты тут!") І яшчэ мы верым, што ўсе справы павінны рабіцца шчыра. Іначай яны ня будуць даваць чалавеку ні шчасця, ні задавальнення. Што датычыць гэтых шэрых драпежнікаў, на каторых навешана столькі ўсялякіх плётак і баек, то нас яны ўжо пераканалі ў сваёй адданасці і ўдзячнасці. І трэба ім верыць і верыць ня толькі ваўкам, а і людзям трэба верыць. І тады вакол нас і з'яўляюцца такія людзі, якія аддаюць нам тое, што пасылаем мы ім. Былі ў мяне такія сітуацыі ў жыцці, калі знаёмыя спрабавалі пераканаць мяне, што няма ў свеце сапраўднага сяброўства, няма сапраўдных адносін у сем’ях. Але, напэўна, у мяне закладзеная на генетычным узроўні вера ў тое, што гэта ня так. І як мяне ні спрабавалі вучыць, так бы мовіць, жыццю, што трэба, маўляў, быць трошкі разумнейшай, ня ўсё казаць мужу, блізкім, выкарыстоўваць кагосьці для сваіх мэтаў, але марна. Ува мне, пэўна, як і ў гэтым ваўку, ад нараджэння закладзеная шчырасць адносінаў, закладзеная з маленства. Воўк са шчанячага ўзросту ўдзячны за тое, што яго выхавалі. І я таксама. Жыццё мне дало магчымасьць пераканацца, што можна дачакацца тых адносін і тых людзей, у якіх ты верыш. Хацелася б, каб і дзеці нашы на гэтую веру мелі жыццёвыя магчымасці". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асірацелых ваўчанят, маці якіх забіваюць паляўнічыя, яны адшукваюць у лесе і гадуюць. |
|