Гарачы тэлефон "ЗВЯЗДЫ". 21.by

Гарачы тэлефон "ЗВЯЗДЫ"

21.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтакрама будзе ў вёсцы па графіку

З вёскі Рэм Барысаўскага раёна патэлефанавала Надзея Ігнатаўна Налівайка: другі тыдзень запар да іх не прыязджае аўтакрама. На момант звароту, як удакладніла заяўніца, яе не было ўжо чатыры разы. Прычына, як патлумачылі жанчыне ў сельвыканкаме і ў раёне, у дарозе: падводзяць з расчысткай дарожнікі. Надзею Ігнатаўну і іншых жыхароў вёскі турбавала: калі ж аўтакрама, нарэшце, з'явіцца ў іх? Згодна з графікам наступны дзень заезду — пятніца, каля 18 гадзін... Вось і прасіла жанчына дапамогі, адначасова дзякуючы "Звяздзе" за мінулы раз.

Справа ў тым, што некалькі месяцаў таму жыхары вёскі ўжо звярталіся ў нашу газету з нараканнямі на працу аўтакрамы. Тады асноўны кіроўца захварэў, а яго зменшчык не зусім належным чынам паставіўся да сваіх абавязкаў. ...Аператыўна звязацца з кіраўніцтвам Барысаўскага раённага спажывецкага таварыства, каб высветліць сітуацыю з заездам у Рэм аўтакрамы, у нас не атрымалася: таго не было на месцы па аб'ектыўных прычынах. Але пакінуць сам-насам вяскоўцаў з іх праблемай мы не маглі, таму былі вымушаны звярнуцца па дапамогу да прэс-сакратара Белкаапсаюза Вольгі Хіжанковай.

— Пытанне вырашана: сёння аўтакрама будзе ў вёсцы абавязкова, — паведаміла Вольга. — Учора на месца выязджала кіраўніцтва раённага спажывецкага таварыства разам з прадстаўніком сельвыканкама. Дарога сапраўды была непрыдатная для праезду, пра што, дарэчы, раней паведамлялася дарожнікам. Але рычагоў уздзеяння тады з боку мясцовай улады, спажывецкага таварыства не знаходзілася. Зараз жа яны былі знойдзены: дарогу расчысцяць.

"Перадача не з'яўляецца рэкламай"

Мінчанка, якая патэлефанавала ў рэдакцыю па "гарачай лініі", нагадала, што рэклама варажбітак і экстрасэнсаў у Беларусі забаронена. Разам з тым па расійскім тэлеканале "РазТБ", які ідзе ў прамым эфіры, некалькі разоў на дзень выступаюць гэтыя самыя варажбіткі і экстрасэнсы. Даюць розныя парады, разглядаюць тыя ці іншыя сітуацыі. Тут жа на тэлеэкране можна пабачыць і нумары тэлефонаў, па якіх любы ахвотны можа звязацца з імі.

"Канал свабодна дэманструюць у нашай краіне. Значыць, любы беларус можа скарыстацца прапанаванымі тэлефонамі. Як жа тады з забаронай рэкламы варажбітак і экстрасэнсаў?" — гаварыла заяўніца.

Пытанні чытачкі мы пераадрасавалі ў Міністэрства гандлю, адно з упраўленняў якога займаецца абаронай правоў спажыўцоў і кантролем за рэкламай. Вось што нам паведамілі ў межах кампетэнцыі на наш запыт.

"Трансляцыя тэлепраграм канала "РазТБ" ажыццяўляецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з дазволу №0015 ад 19.04.2012 г., выдадзенага Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Перадача "Перагуляй лёс", у якой выступаюць варажбіткі і экстрасэнсы, уваходзіць у пералік тэлепраграмы тэлеканала "РазТБ", узгодненай для рэтрансляцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, перадача, якая ўваходзіць у склад праграмы канала, не з'яўляецца рэкламай. У гэтай сувязі нормы заканадаўства аб рэкламе не выкарыстоўваюцца".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтакрама будзе ў вёсцы па графіку З вёскі Рэм Барысаўскага раёна патэлефанавала Надзея Ігнатаўна Налівайка: другі тыдзень запар да іх не прыязджае аўтакрама. На...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика