Дзеля жыцця і бяспекі
21.02.2013
—
Новости Общества
|
Фінансаванне чарнобыльскіх праграм у Гомельскай вобласці сёлета павялічыцца на 60 працэнтаў. На мінімізацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Гомельскай вобласці ў гэтым годзе з рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена 2,1 трлн рублёў. Асноўныя фінансавыя рэсурсы сёлета будуць сканцэнтраваны на нарошчванні эканамічнага патэнцыялу. Маюцца на ўвазе будаўніцтва і рэканструкцыя аб’ектаў сельгаспрызначэння, стварэнне новых і мадэрнізацыя існуючых прамысловых вытворчасцяў. Летась дзякуючы чарнобыльскай праграме была пабудавана свінаферма на 10 тысяч галоў у Ельскім раёне, праведзена рэканструкцыя свінагадоўчай фермы з цэхам перапрацоўкі ў Чачэрскім раёне, створаны ўчастак апрацоўкі корпусных дэталяў на Хойніцкім заводзе гідраапаратуры. Сродкі таксама выдзелены на фінансаванне работ па газіфікацыі жылых дамоў, арганізацыі цэнтралізаванага водазабеспячэння, добраўпарадкаванні дарог. Запланавана набыццё і дастаўка ў гаспадаркі дадатковых доз мінеральных угнаенняў, правядзенне іншых ахоўных мер у аграпрамысловым комплексе. Амаль 530 млрд рублёў будзе выдзелена на забеспячэнне бясплатным харчаваннем школьнікаў, выплату розных ільгот і кампенсацый. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фінансаванне чарнобыльскіх праграм у Гомельскай вобласці сёлета павялічыцца на 60 працэнтаў. |
|