Лета круглы год. 21.by

Лета круглы год

21.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пераводу стрэлак гадзіннiка ў апошнюю ня-дзелю сакавіка ў Беларусі не будзе. Продаж чыгуначных білетаў ва Украіну адновіцца, калі з часавым пытаннем вызначыцца і Кіеў.

Беларусь не плануе вяртацца да пераводу стрэлак гадзіннiка на зімовы і летні час. Па словах намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Сяргея Іўлева, у Беларусі захоўвае моц прынятае ў 2011 годзе рашэнне аб адмене штогадовага пераводу гадзіннікавай стрэлкі ў апошнюю нядзелю сакавіка на адну гадзіну наперад і ў апошнюю нядзелю кастрычніка — на адну гадзіну назад. Рашэнне аб адмене пераводу было прынята для таго, каб праводзіць падлік часу разам з дзяржавамі — удзельніцамі Мытнага саюза.

У той жа час спецыяліст адзначыў, што беларускі бок разглядае ўсе рашэнні ў гэтай галіне, якія прымаюцца нашымі краінамі-суседзямі, калі яны могуць адбіцца на эканоміцы нашай краіны. Напрыклад, ва Украіне пакуль што не прынята канчатковае рашэнне аб пераходзе ў сакавіку на летні час і можа паўстаць неабходнасць карэкціроўкі раскладу міжнародных цягнікоў. Таму Беларуская чыгунка прыпыніла рэалізацыю праязных дакументаў на цягнікі ў напрамку Украіны адпраўленнем з 30 сакавіка. Як паведаміла прэс-служба БЧ, нельга набыць бiлеты на цягнікі тэрмiнам адпраўлення з 30 сакавіка ў прамых зносінах з Украінай, а таксама на некаторыя саставы, якія будуць курсіраваць з 29 сакавіка па Беларускай чыгунцы транзітам праз Украіну ў Расiю. Пасля таго як украінскі бок прыме рашэнне аб пераходзе на летні час, продаж білетаў адновіцца.

Сяргей Іўлеў адзначыў, што адмена ў Беларусі пераходу на летні і зімовы час не ўскладніла ні жыццё грамадства, ні працу эканомікі.

— Наадварот, цяпер людзям не трэба два разы ў год перастройвацца на новы рэжым часу, не трэба пераглядаць расклад транспарту. Беларусь засталася ў летнім часе. Нашы калегі з Міністэрства энергетыкі падлічылі, што эканамічна гэта мэтазгодна, паколькі летам у актыўную частку сутак мы атрымліваем больш светлавога часу, які практычна да 23 гадзін можна выкарыстоўваць для сваіх жыццёвых патрэб, для працы і адпачынку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераводу стрэлак гадзіннiка ў апошнюю ня-дзелю сакавіка ў Беларусі не будзе. Продаж чыгуначных білетаў ва Украіну адновіцца, калі з часавым пытаннем вызначыцца і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика