Дзецям патрэбны наш клопат
23.02.2013
—
Новости Общества
|
Напярэдадні юбілею Беларускага дзіцячага фонду карэспандэнт “НГ” сустрэлася са старшынёй праўлення БДФ, пісьменнікам і рэдактарам часопіса “Вясёлка” Уладзімірам ЛІПСКІМ, які падзяліўся сваімі меркаваннямі аб праблемах сучасных дзяцей, адказнасці дарослых і важнасці сямейнага выхавання. Можна шмат разважаць пра багацці свету — нафту, золата, брыльянты... Але няма больш каштоўнага скарбу, чым дзеці. Яны — наша заўтра, і, марачы пра шчаслівую будычыню, мы павінны клапаціцца пра іх. Тым больш што ёсць маленькія чалавечкі, неабароненыя і пакрыўджаныя лёсам, якім патрэбна наша дапамога. Радуе, што ёсць і людзі, шчырыя і з адкрытым сэрцам, гатовыя дапамагаць такім дзеткам, саграваць іх і атуляць любоўю. Напрыклад, штогод дапамагаюць тысячам дзяцей і дзіцячым арганізацыям супрацоўнікі і валанцёры Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”, створанага чвэрць стагоддзя таму.
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
|