Яўген Мацуцін выратаваў ад пажару ў Маладзечне двое дзяцей і атрымаў у падарунак планшэт
01.03.2013
—
Новости Общества
|
Учора, 28 лютага, узнагародзілі 22-гадовага Яўгена Мацуціна, які 8 студзеня выратаваў двое дзяцей. Падарунак і грамату МНС Беларусі ўручылі падчас падвядзення вынікаў Мінскага абласнога агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей”, што апошнія два дні праходзіў у Маладзечне. Пажар здарыўся каля гадзіны дня. У “101” пазваніў 12-гадовы хлопчык, які сказаў пра здарэнне і пра тое, што ў доме ёсць яшчэ яго малодшы брат, якому 8 гадоў.. Здарэнне адбылося з-за звычайнай запалкі. Старэйшы хлопчык чысціў на кухні колы тачкі лёгкаўзгаральнай вадкасцю. У гэты час зайшоў меншы і папрасіў заварыць яму гарбату. Старэйшы запаліў канфорку і кінуў запалку на падлогу. Тая патрапіла на анучу, якая была прамочаная лёгкаўзгаральнай вадкасцю, і пачаўся пажар. Старэйшы хлопчык сам пачаў тушыць яго і атрымаў апёкі левай галёнкі першай ступені. Малодшы тым часам адкрыў акно і стаў клікаць на дапамогу. Яўген Мацуцін, які жыве побач, пачуў крыкі і кінуўся да дзяцей. Ён зняў малодшага хлопчыка з падаконніка, а сам залез у дом. Старэйшы хлопчык ісці з дому не хацеў, бо пажар яшчэ не быў патушаны. Але 22-гадоваму суседу ўдалося яго пераканаць і нават паспець затушыць пажар. Яны выходзілі з дому ўжо праз дзверы. Цяпер, праз два месяцы, Мінскае абласное ўпраўлення МНС узнагародзіла Яўгена граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі і ўручыла яму падарунак – планшэт. Настасся РОЎДА. Фота facilitatedlearning.com.au Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, 28 лютага, узнагародзілі 22-гадовага Яўгена Мацуціна, які 8 студзеня выратаваў двое дзяцей. Падарунак і грамату МНС Беларусі ўручылі падчас падвядзення...
|
|