Як будуць курсіраваць цягнікі?. 21.by

Як будуць курсіраваць цягнікі?

07.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Будзь у курсе

Беларуская чыгунка абвясціла, як будуць хадзіць цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа 7-10 сакавіка.

Так, 7 сакавіка курсіраванне цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на ўчастках Мінск — Маладзечна, Мінск — Барысаў — Орша, Мінск — Баранавічы — Брэст, Мінск — Асіповічы, Маладзечна — Гудагай, Маладзечна — Круляўшчызна — Полацк, Маладзечна — Ліда, Орша — Лепель прызначаецца як па працоўных днях. 8-9 сакавіка на ўчастках Мінск — Маладзечна, Мінск — Барысаў — Орша, Мінск — Баранавічы — Брэст, Мінск — Асіповічы яны будуць хадзіць як па суботах. 8-10 сакавіка курсіраванне цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на ўчастках Маладзечна — Гудагай, Маладзечна — Круляўшчызна — Полацк, Маладзечна — Ліда прызначаецца як па выхадных днях. 8-9 сакавіка на ўчастку Орша — Лепель цягнікі будуць хадзіць па раскладзе працоўных дзён, а 10 сакавіка — як па выхадных днях.

Акрамя таго, у вышэйназваны перыяд у раскладзе дадаткова прызначаецца шэраг цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа, а шэраг цягнікоў гарадскіх ліній на асобных участках — адмяняецца. Уважліва сачыце за раскладам!

Сяргей РАСОЛЬКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская чыгунка абвясціла, як будуць хадзіць цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа 7-10 сакавіка. Так, 7 сакавіка курсіраванне цягнікоў рэгіянальных ліній...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика