Ёсць жаданне — будзе і падтрымка. 21.by

Ёсць жаданне — будзе і падтрымка

23.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзякуючы навучэнцу Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, члену БелТІЗ Валянціну Станкевічу, творы Івана Мележа, Васіля Быкава і іншых беларускіх аўтараў цяпер можна пачуць у DАІSY-фармаце аўдыякніг для людзей з праблемамі зроку. Пра гэта расказвалася ў артыкуле "Фармат для невідушчых" ("Звязда", 12 лютага 2012 г.).

На сайце БелТІЗ пры падтрымцы беларуска-шведскага праекта створана DАІSY-бібліятэка з фондам аўдыялітаратуры, які цяпер пашыраецца. Зручна: не трэба ісці ў звычайную бібліятэку, а можна дома загрузіць аўдыякнігу на сваім камп'ютары. Праўда, аднаго жадання мала — трэба валодаць DАІSY-плэерам для праслухоўвання агучанай літаратуры. А гэты прыбор даступны не кожнаму, бо дорага каштуе.

Артыкул "Фармат для невідушчых" разгледжаны Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны. Вось што паведаміў намеснік міністра А. Румак:

— Згодна з Палажэннем аб парадку забеспячэння грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 11 снежня 2007 г. № 1722, інваліды 1 групы па зроку і дзеці-інваліды па зроку ад 7 да 18 гадоў забяспечваюцца прыстасаваннем для праслухоўвання агучанай літаратуры (плэерам) з аплатай 20 працэнтаў кошту гэтага сродку рэабілітацыі, а інваліды 2 групы — з аплатай 50 працэнтаў.

Варта адзначыць, што пазіцыя 41 Дзяржаўнага рэестра (пераліку) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ўключае ў сябе плэеры, у тым ліку МП3-плэер, МП4-плэер, DАІSY-плэер і іншыя прылады для праслухоўвання агучанай літаратуры. Фінансаванне расходаў па забеспячэнні грамадзян гэтымі прыладамі ажыццяўляецца камітэтамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў. Пры гэтым мадэль плэера закупляецца кожным камітэтам з улікам фінансавых магчымасцяў рэгіёна.

Для даведкі. Кошт прылад для праслухоўвання агучанай літаратуры цяпер, напрыклад, складае: МР3-плэер Rіtmіх RF-3300 4 GB — ад 150000 руб., Mуstеrу-плэер — ад 760000 руб., DАІSY-плэер — ад 1,6 мільёна рублёў.

Летась у рэспубліцы камітэтамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне 313 інвалідаў па зроку забяспечаны прыладамі для праслухоўвання агучанай літаратуры. Камітэтам Гродзенскага аблвыканкама — 39 інвалідаў па зроку, з іх 10 атрымалі DАІSY-плэеры бясплатна ў рамках беларуска-шведскага праекта.

Такім чынам, ёсць жаданне — будзе і падтрымка. У прыватнасці, старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі БелТІЗ Ірыне Новікавай з камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама паведамілі, што плануецца ў бліжэйшы час купіць шэраг прылад для праслухоўвання агучанай літаратуры, у тым ліку 10 DАІSY-плэераў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзякуючы навучэнцу Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, члену БелТІЗ Валянціну Станкевічу, творы Івана Мележа, Васіля Быкава і іншых беларускіх аўтараў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика