Цяпло прыйдзе з наступнага тыдня, ад 4 красавіка – суцэльны плюс
25.03.2013
—
Новости Общества
|
Вясновае цяпло прыйдзе ў Беларусь у красавіку. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў. Як прагназуюць сіноптыкі, ад 4 красавіка плюсавыя тэмпературы ўстановяцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі. "Чатыры месяцы зімы гэта, вядома, шмат, але трываць засталося нядоўга – да наступных выходных. Да пятніцы надвор’е будзе вызначаць вельмі халодны антыцыклон. Пры праясненнях тэмпература ўначы чакаецца да мінус 15–20 градусаў, днём – ад 0 да мінус 6. Але з 29 сакавіка ў атмасферы адбудзецца перазагрузка, г.зн. паўночны вецер памяняецца напаўднёва-заходні. Будзе паступаць больш цёплае паўднёвае паветра, і ўжо ў нядзелю тэмпература ўначы складзе ад 0 да мінус 6, удзень – ад 0 да плюс 6, а ў паўднёва-заходніхраёнах будзе да 8 градусаў цяпла", – сказаў Дзмітрый Рабаў. "Наша ніва" паводле БелТА. Фота nastol.com.ua. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясновае цяпло прыйдзе ў Беларусь у красавіку. |
|