У найбліжэйшыя дні будзе цёпла і сонечна. 21.by

У найбліжэйшыя дні будзе цёпла і сонечна

15.04.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У найбліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца цёплае і сонечнае надвор’е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу.

Паводле яго слоў, у аўторак чакаецца пераважна без ападкаў, у начныя і ранішнія гадзіны пераважна туман, тэмпература паветра ноччу 0°С – плюс 5°С, днём плюс 11–17°С.

Як паведаміў Рабаў, у сераду таксама чакаецца пераважна без ападкаў. Толькі днём па захадзе Віцебскай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–8°С,

днём плюс 15–21°С.

У чацвер чакаецца пераважна без ападкаў, ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–9°С, днём плюс 16–22°С.

«Аднак пачынаючы з пятніцы характар надвор’я крыху зменіць малаактыўны атмасферны фронт, які будзе ссоўвацца з паўночнага захаду Еўропы і пройдзе праз усю краіну», – адзначыў сіноптык.

У пятніцу раніцай і днём папаўночна-заходняйпалове краіны чакаюцца месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–11°С, днём плюс 16–22°С. Па паўночным захадзе пры дажджах плюс 12–15°С.

Як паведаміў Рабаў, у суботу і нядзелю месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу ў суботу плюс 3–9°С, у нядзелю ноччу 0°С–плюс 2°С. Днём па краіне чакаецца плюс 9–14°С, па паўднёвым усходзе крыху цяплей, плюс 15–20°С.

"Наша ніва" паводле БелаПАН.

Фота i051.radikal.ru

Чытайце на гэтую ж тэму:

12.04.2013.Хутка пачнуць адключаць цяпло

12.04.2013.Маладзечна і раён можа падтапіць: узгадваем паводку 2010 года

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У найбліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца цёплае і сонечнае надвор’е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика