Вішнёвы сад. 21.by

Вішнёвы сад

03.05.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні, на пустыры, пры ўездзе ў горад з боку Полацка, яны пасадзілі вішнёвы сад: роўна 1414 дрэўцаў. Лічба сімвалічная, бо гэта дата нараджэння горада, юбілей якога будзе адзначаны ў наступным годзе.

Выбралі менавіта вішню не выпадкова, бо Глыбокае спрадвеку славілася гэтым плодам. Толькі вось грамадскія сады, закладзеныя яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, састарыліся. Таму і вырашана было закласці новы.

А яшчэ вішня — гэта сімвал маці, роднай зямлі.

Ганаровае права пасадзіць першае дрэўца было прадстаўлена старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алегу Морхату. У закладцы вішнёвага сада прынялі ўдзел члены Савета старэйшын, дэпутаты раённага Савета, работнікі райвыканкама, перадавікі прадпрыемстваў і арганізацый, занесеныя на раённую Дошку гонару, ветэраны, моладзь.

У канцы ліпеня гэтага года ўпершыню на Глыбоччыне будзе праведзены вішнёвы фестываль.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні, на пустыры, пры ўездзе ў горад з боку Полацка, яны пасадзілі вішнёвы сад: роўна 1414 дрэўцаў. Лічба сімвалічная, бо гэта дата нараджэння горада, юбілей...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика