Гімн — клубніцам
04.05.2013
—
Новости Общества
|
Рашэнне “Аб брэндзе “Лунінецкія клубніцы” прынята Лунінецкім райвыканкамам. У адпаведнасці з ім зацверджаны арганізацыйны камітэт і мера-прыемствы па рэкламаванні брэнда раёна. Насамрэч гэтая ягада, якую называюць чырвоным золатам Палесся, даўно стала візітоўкай райцэнтра: Лунінец лічыцца клубнічнай сталіцай краіны. Адгэтуль духмяную салодкую прыгажуню развозяць далёка за межы Беларусі. З’явілася яна ў гэтым палескім куточку, а дакладней, у вёсцы Дварэц, прыкладна ў сярэдзіне 60-х гадоў мінулага стагоддзя на невялікай градцы пад вокнамі хаты цяпер 90-гадовай Надзеі Каховіч — яе бацька быў шаўцом, і аднойчы за новы абутак сялянка разлічылася з ім высадкамі клубніц. Сёння ў Дварцы ягаду вяскоўцы вырошчваюць гектарамі, гэтай нялёгкай працай ствараючы ўласны дабрабыт... У рамках рэкламнай кампаніі абвешчаны конкурсы сачыненняў і вершаў, дзіцячых малюнкаў, фотаздымкаў, на лепшы лагатып-сімвал і нават гімн. У маі разгорнецца выстава “Падворак “Лунінецкія клубніцы”, а ў ліпені лунінчане запросяць гасцей на раённае свята. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэнне “Аб брэндзе “Лунінецкія клубніцы” прынята Лунінецкім райвыканкамам.
|
|