Багрымавіцкія гусі. 21.by

Багрымавіцкія гусі

07.05.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пяць гадоў таму жыхар Калінкавічаў Рыгор Папко і яго жонка Марына пакінулі гарадскую кватэру і пасяліліся ў вёсцы Багрымавічы — на радзіме Рыгора.

Вырашылі, што жыццё, напоўненае штодзённымі сялянскімі клопатамі і турботамі, — іх стыхія і нават прызванне. Таму казаць, што гэты выбар незвычайны і нечаканы, — перабольшванне: Рыгора заўсёды цягнула на малую радзіму. Непераадольнаю была і прага завесці ўласную гаспадарку, мець сваю зямлю. Дагэтуль ён працаваў будаўніком, узводзіў жылыя комплексы нават у Санкт-Пецярбургу, зарабляў добрыя грошы. А цяпер сям'я Папко гадуе свойскіх птушак, трымае жывёлу. Асабліва добра атрымліваецца разводзіць гусей.

— Вяртанне ў вёску было справаю часу. Калі мы жылі ў горадзе, неаднойчы заводзілі гаворку пра тое, што будзем мець у вёсцы багатае падвор'е. А калі атрымаецца, створым і аграсядзібу— кажа Рыгор. — Верылі ў свае сілы і ў тое, што здольныя справіцца з любой сялянскай працай. А калі будзе цяжка, дапамогуць нашы дзеці. Мы пасяліліся ў бацькоўскім доме, які некалькі гадоў пуставаў, чакаў нас.

Найбольш Рыгора і Марыну прываблівала развядзенне гусей, бо гадаваць гэтую птушку значна танней і лягчэй, чым іншае свойскае птаства. За хатаю вялікі луг — сапраўднае раздолле для белакрылага статка. Хапае птушкам і іншага корму. Гусі кубанскай, горкаўскай і іншых парод пры дбайным доглядзе хутка набіраюць вагу і даюць добрае патомства. Сёлета ўжо з пачатку лютага ў гэтым багрымавіцкім гадавальніку з'явіліся першыя птушаняты, выводзіць якіх дапамагае невялікі хатні інкубатар. І ўсё ж мара гаспадароў — не спыняцца на дасягнутым, а стварыць вялікую ферму і давесці пагалоўе гусей да 5-7 тысяч. Акрамя гусакоў і гусак, Рыгор і Марына трымаюць на падвор'і шмат курачак-цацарак, разводзяць трусоў. Ёсць козачкі і, вядома, парсючкі.

На Петрыкаўшчыне пра Рыгора і Марыну і іх белакрылы падворак ведаюць цяпер многія. За ўменне гаспадарыць у якасці прыкладу прыводзяць іх працу і мясцовыя ўлады: каб гэткіх гаспадароў паболей, моцнымі былі б і нашы вёскі, і ўся сельская эканоміка!

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. Петрыкаўскі раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяць гадоў таму жыхар Калінкавічаў Рыгор Папко і яго жонка Марына пакінулі гарадскую кватэру і пасяліліся ў вёсцы Багрымавічы — на радзіме Рыгора. Вырашылі, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика