Ці ёсць у вас стымул, які ў цяжкія часіны не дае апусціць рукі?
07.05.2013
—
Новости Общества
|
Мікалай АПІЁК, кіраўнік студыі ваенных мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі:
— У творцаў такіх часін у жыцці бывае нямала. Асабліва тады, калі даводзіцца, як кажуць, працаваць "у стол". Ці калі табе здаецца, што сёння ты напісаў шэдэўр, а заўтра разумееш, што атрымалася зусім не тое, чаго ты чакаў. Толькі лячыць "хваробу" патрэбна тымі ж лекамі: калі ты ўвесь у працы, то гэтых часін не заўважаеш. І так не толькі ў мастацтве. Разумовая і фізічная праца — той штуршок, які патрэбен кожнаму чалавеку, якія б часіны на той момант у яго ні былі. Раіса КРУГЛАЯ, праваднік пасажырскага вагона цягніка Гродна — Мінск:— Мой стымул — мая сям'я. Калі непрыемнасці на працы, толькі ў акружэнні сваіх родных разумееш, што гэта ўсё дробязі. Мы з мужам пражылі 25 гадоў, выхавалі дваіх дзяцей. Ніхто не казаў, што нам было лёгка. Толькі з узростам разумееш, што гэта былі не цяжкасці, а, наадварот, самыя лепшыя моманты ў жыцці! Настасся СЦЕПАНЬКОВА, студэнтка філалагічнага факультэта БДУ:— У маім жыцці, як і ў жыцці любога іншага чалавека, узнікаюць цяжкія і непрыемныя сітуацыі, якія прымушаюць мяне перажываць і хвалявацца. Часам выйсці з такіх сітуацый нялёгка. Але разуменне таго, што ўсё гэта часова, мяне нават падбадзёрвае. Галоўнае — не панікаваць. Добра, калі побач родныя і блізкія. І памятайце: калі жыццё падае вам лімон, зрабіце з яго ліманад! Падрыхтавала Вераніка КАНЮТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— У творцаў такіх часін у жыцці бывае нямала. Асабліва тады, калі даводзіцца, як кажуць, працаваць "у стол". Ці калі табе здаецца, што сёння ты напісаў шэдэўр, а...
|
|