Ці вырасце гарох, пасеяны на паперы? (+ шмат ФОТА)
17.05.2013
—
Новости Общества
|
Угнаенні захоўвалі ў памяшканні, у якім абваліўся дах. Сельскія гаспадаркі раёна прыпісваюць сабе нявыкананыя работы, а тэхніку, якая павінна працаваць на полі, яшчэ не адрамантавалі. Фермы патанаюць у гнаі.Гэтыя і іншыя парушэнні выявілі дзяржаўныя кантралёры падчас правядзення сяўбы ў адкрытых акцыянерных таварыствах “Слабадская зара”, “Зані” і “Габы-агра”. Да гэтага часу тут не адрамантавалі сельскагаспадарчую тэхніку, якая запланаваная да сяўбы, мінеральныя ўгнаенні захоўваюцца ў аварыйных складах, не выконваюцца тэхналагічныя патрабаванні сяўбы. Праверка “Слабадской зары” выявіла, што ў спраўным стане знаходзіцца толькі адзін пасяўны агрэгат, дзве сеялкі не пачыналі рамантаваць з-за адсутнасці сродкаў. Вынік – на 7 мая сяўба праведзеная толькі на 57,5% запланаванай плошчы (261 га з 454 га). Не пачалі тут рамантаваць і кукурузную сеялку. Кукурузы ж плануюць пасеяць 350 га. Малочнатаварныя фермы тонуць у гнаі. Вывезена толькі 34% назапашанага гною. Службоўцы займаюцца прыпіскамі. У “Слабадской зары” сяўба яравых завышаная на 6,8% (19 га), падрыхтоўка глебы пад яравую сяўбу – на 42,2% (255 га). Да сяўбы зернебабовых не прыступалі, а калі верыць паперам, засеяны 41 га (82%). На складах у вёсцы Слабада, дзе захоўваюцца мінеральныя ўгнаенні, абваліліся дахі, праз дзіры ў сценах на вуліцу высыпаецца іх змесціва – тут ляжыць чатыры тоны суперфасфату і 16 тон калійных угнаенняў. Сяўба праводзіцца няякасна. З парушэннямі тэхналогій ў ТАА “Зані” пасеяна 46 га, у ТАА “Габы” – 30 га. Такія ж парушэнні выяўленыя і ў “Слабадской зары”. Вынікі кантрольных мерапрыемстваў накіраваныя ў Мядзельскі райвыканкам для прыняцця мер. Паводле інфармацыі Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сельскія гаспадаркі раёна прыпісваюць сабе нявыкананыя работы, а тэхніку, якая павінна працаваць на полі, яшчэ не адрамантавалі. Фермы патанаюць у гнаі.
|
|