Таленавітых дзяцей уганаравалі ў Мядзеле
23.05.2013
—
Новости Общества
|
![]() У райвыканкаме 22 мая прайшла цырымонія ўганаравання таленавітых дзяцей. Стыпендыямі Мядзельскага райвыканкама адзначылі пераможцаў і прызёраў прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, канферэнцый, конкурсаў. Напрыклад, атрымалі іх удзельнікі квартэта “Агеньчыкі”, якія нядаўна з узнагародамі вярнуліся з міжнароднага форуму-конкурсу дзіцяча-юнацкай творчасці “Star show” і творчага конкурсу “Кубак Еўропы”. Усяго 21 школьнік заахвочаны стыпендыямі. Уручыў іх старшыня райвыканкама Ілля Шацько. Уручэнне стыпендыяў юным талентам праходзіць у Мядзеле штогод. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота fotokanal.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У райвыканкаме 22 мая прайшла цырымонія ўганаравання таленавітых дзяцей.
|
|