У Вілейскім каледжы вучыліся гатаваць слімакоў па-французску “а-ля каледж” (+рэцэпт). 21.by

У Вілейскім каледжы вучыліся гатаваць слімакоў па-французску “а-ля каледж” (+рэцэпт)

23.05.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У сераду, 15 мая, у прафесійна-тэхнічным каледжы адбыўся майстар-клас па прыгатаванні слімакоў.

Вінаградны слімак ў сучаснага гарадскога жыхара хутчэй асацыюецца з акварыумам, чым з кулінарыяй. Аднак у многіх краінах Еўропы і Азіі слімакі – гэта звыклая страва ў меню рэстаранаў.

– Упершыню пакаштаваць гэты далікатэс мне давялося ў Парыжы, – распавядае дырэктар каледжа і адначасова ініцыятар такога незвычайнага майстар-класа Ігар Кіцікаў. – Там слімакоў падаюць ва ўсіх рэстаранах у ракавінах па 1 еўра за штуку. І пры гэтым ад ахвотных з’есці такую страву адбою няма. Многія для гэтага прыязджаюць за тысячы кіламетраў. Дык чаму ж мы не можам гэтага зрабіць?

Калі ў вас ёсць сумненні, ці варта ўвогуле есці слімакоў, то, канешне, кожны вольны рабіць свой выбар. Хтосьці ставіцца да гэтых мілых стварэнняў як да хатніх жывёл, а для кагосьці гэта каштоўны бялковы прадукт з дзіўным смакам і мноствам карысных уласцівасцяў. Мяса слімакоў багата магніем, фосфарам, каліем, кальцыем, жалезам, цынкам, меддзю, вітамінамі А, Е і групы В. Не дзіва, што слімакоў лічаць магутным афрадызіякам, параўнальным толькі з вустрыцамі.

Гатуюць слімакоў, сабраных у дзікай прыродзе, двума спосабамі. Можна запячы ці зварыць на агні, а можна патраціць некалькі гадзін і атрымаць сапраўдны твор кулінарнага мастацтва – эскарго. Менавіта гэты класічны рэцэпт прыгатавання слімакоў апрабавалі ў вілейскім каледжы.

Шэф-поварам быў дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў, ну а дапамагалі яму навучэнцы, якія вучацца на повараў: Арцём Гаўрыкаў, Максім Фарыно, Мікалай Саўчыц і Мікіта Лумбіеў.

Рэцэпт слімакоў

Такім чынам, слімакоў бланшыруем дзве хвіліны, дастаём з ракавін, выдаляем вантробы, старанна прамываем і адварваем ў вадзе з цыбуляй і зяленівам прыкладна 40 хвілін. Затым рыхтуем араматызаванае масла: дробна пасечаныя часнок і пятрушку змешваем з размякчаным маслам, дадаём лімонны сок, соль і перац. У пустыя вывараныя і высушаныя ракавіны кладзём па кавалачку мяса слімакоў, даверху запаўняем маслам, запякаем 20 хвілін і атрымліваем асалоду ад смаку!

– У нашым каледжы лёгка прыжываюцца многія наватарскія ідэі, – кажа Ігар Кіцікаў. – Некалі было незвычайным правядзенне конкурсаў “Дзень судака”, “Дранік-шоу”, адкрыццё цырульні “Лада”, кафэ “Пары”, уласнага СТА. Цяпер дзякуючы гэтым мерапрыемствам аб нашым каледжы ведаюць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Магчыма, хутка да нас у каледж будуць прыязджаць, каб пакаштаваць слімакоў па-французску “а-ля каледж”, бо нашы слімакі па смакавых якасцях ні ў чым не саступаюць французскім.

Святлана МАЦУКЕВІЧ, педагог-арганізатар каледжа.

Фота vrachline.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду, 15 мая, у прафесійна-тэхнічным каледжы адбыўся майстар-клас па прыгатаванні слімакоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика