Права — маюць!. 21.by

Права — маюць!

23.05.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крапавыя берэты надзелі яшчэ 22 вайскоўцы

Ва ўнутраных войсках МУС Беларусі традыцыйна прайшлі кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта. Сёлета "крапавае братэрства" адзначае свой 20-гадовы юбілей.



Нягледзячы на вялікую колькасць ахвотных, гэтым разам у барацьбу за крапавы берэт уступілі 89 прэтэндэнтаў (было пададзена 160 заяў), якіх дапусцілі да першага этапу спаборніцтваў. Пасля гэтага хлопцы праходзілі падрыхтоўку на працягу месяца.

Традыцыйна выпрабаванні прайшлі ў чатыры этапы: праверка агульнафізічнай падрыхтаванасці вайскоўца (уключае абавязковыя нарматывы), прыёмы самастрахоўкі, элементы акрабатыкі, прыёмы рукапашнага бою. На першым этапе адсеялася дваццаць два чалавекі. У навучальным цэнтры Дэпартамента аховы МУС "Гарані" стартаваў другі і трэці этапы — камбінаваны 10-кіламетровы марш-кідок з агнём, дымам, імітацыйнымі сродкамі, а таксама выкананне агнявых задач па знішчэнні праціўніка з розных відаў стралковай зброі вытрымалі не ўсе.



На заключным, чацвёртым этапе, што прайшоў на базе вайсковай часці № 3214, прайшлі вучэбныя баі. Запаветны крапавы берэт — сімвал мужнасці ваеннаслужачых унутраных войскаў — з рук намесніка міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — камандуючага ўнутранымі войскамі палкоўніка Юрыя Караева атрымалі дваццаць два чалавекі.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўнутраных войсках МУС Беларусі традыцыйна прайшлі кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта. Сёлета "крапавае братэрства" адзначае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика