Званы зноўку паклікалі ў Шунеўку
28.05.2013
—
Новости Общества
|
ТАК самадзейныя артысты Докшыцкага аддзела культуры аднавілі сцэнарый жудаснага для жыхароў Шунеўкі ранку 22 мая 1943 года. Да цэнтральнага манумента комплексу, бронзавай фігуры жанчыны з узнятымі ў праклёне рукамі, пад жалобны перакліч званоў ляглі вянкі, жывыя кветкі…
Усе, здаецца, затаілі дыханне, калі да мікрафона падышла Соф’я Шаблоўская, у дзявоцтве Ананіч, якая сямігадовай дзяўчынкай цудам выратавалася з бацькам у той дзень з фашысцкага пекла. Жанчына змагла вымавіць усяго некалькі слоў: — Дзякуй усім, што вы не забылі, што прыязджаеце!... Мне — 77 год. Я засталася жывая… Прабачце, не магу гаварыць … Лёс Шунеўкі раздзялілі большасць вёсак Асвейскага і Дрысенскага (цяпер Верхнядзвінскага) і Расонскага раёнаў пры правядзенні нацыстамі ў лютым—сакавіку 1943 года карнай аперацыі. За паўтара месяца было спалена 439 населеных пунктаў, загінула 10 тысяч мірных жыхароў і 6 тысяч вывезена на прымусовыя работы. Аб тых трагічных падзеях расказвае беларуска-расійскі зборнік «Зимнее волшебство», выдадзены нядаўна ў рамках міжнароднага праекта «Павышэнне статусу выратаваных жыхароў спаленых беларускіх вёсак». У кнізе 226 архіўных дакументаў, успаміны людзей з вогненных вёсак, якія выжылі. Прэзентацыю кнігі ў Бягомльскім музеі «Народнай славы», дзе прайшла пасля мітынгу ў Шунеўцы канферэнцыя «Дыялог пакаленняў», зрабіла каардынатар праекта Наталля Кірылава. — Міжнародны праект «Павышэнне статусу выратаваных жыхароў спаленых беларускіх вёсак» дзейнічае з кастрычніка 2010 года ў рамках праграмы «Месца сустрэчы — дыялог». Арганізатарам праграмы ў Беларусі з’яўляецца міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Узаемапаразуменне». Праект рэалізуюць Беларускі фонд міру, Створана электронная база, якая ўтрымлівае звесткі аб 6 тысячах беларускіх вёсак, знішчаных поўнасцю ці часткова з насельніцтвам і — без жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны. На канферэнцыі выступілі загадчык філіяла «Шунеўка» Бягомльскага музея «Народнай славы» Таццяна Мальчык, жыхары спаленых вёсак Чашніцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў Эдуард Фецько і Уладзімір Мілянцей, галоўны архівіст Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Селяменеў, намеснік старшыні абласнога Савета ветэранаў Уладзімір Цацоха. Уладзімір САУЛІЧ, «БН» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ТАК самадзейныя артысты Докшыцкага аддзела культуры аднавілі сцэнарый жудаснага для жыхароў Шунеўкі ранку 22 мая 1943 года. Да цэнтральнага манумента комплексу,... |
|