Як кітайцы здзіўлялі маладзечанцаў
31.05.2013
—
Новости Общества
|
На мінулым тыдні ў маладзечанскім Палацы культуры адбыўся канцэрт дзеячаў мастацтва Кітая ў межах тыдня правінцыі Гуандун КНР. Дзякуючы гэтаму канцэрту маладзечанцы даведаліся, што такое жоушу (мастацтва валодання целам) і дыябала (цацка для жангліравання). Пачулі гучанне піпы, эрху і народных кітайскіх песень, уключаных ЮНЭСКА ў спіс 25 лепшых народных песень свету. І, вядома ж, не абышлося без дракона! Але аб усім падрабязней. Усім вядома, што ўшу з’яўляецца неад’емнай часткай кітайскай культуры, але тое, што рабілі артысты на сцэне, можна назваць неверагодным! Лёгкія, грацыёзныя рухі, трукі, падтрымкі, хуткасць, з якой выконваліся элементы, неверагодныя прыёмы, у тым ліку і жангліраванне цацкай дыябала, проста не давалі паверыць у тое, што чалавек на такое здольны. Артысты прадэманстравалі жоушу, інакш кажучы, мастацтва валодання целам. Ці чулі вы калі-небудзь гучанне піпы? Я думаю, што так. Гэта той музычны інструмент, без гучання якога не абыходзіцца ніводны кітайскі мастацкі фільм, ніводная праграма пра Кітай. Але пачуць яе ўжывую, тым больш, калі ў гэты момант на сцэне разгортваецца неверагоднае відовішча – гімнаст пад музыку выконвае пластычныя рухі з мячом, – гэтых уражанняў хопіць надоўга. Перад пачаткам канцэрта гледачам прапанавалі праграмкі з апісаннем нумара, які будзе выконвацца. І вось у праграме напісана: два артысты, апрануўшы на сябе “шкуру” дракона, рухаюцца ў такт музыцы і выконваюць танец дракона. Адзін артыст адказвае за рухі галавы, другі – за рух хваста. І ўсё. Але, калі пачаўся гэты нумар, зала заціхла. Вялізная пачвара выпаўзла на сцэну пад традыцыйную кітайскую музыку. Рухі заварожвалі, ад чаго складалася поўнае адчуванне таго, што гэта сапраўдны дракон. Што адбывалася на сцэне ў гэты вечар, словамі, як не імкніся, перадаць немагчыма. Хочацца сказаць толькі тое, што пасля кожнага нумара зала не проста апладзіравала, а праводзіла артыстаў са сцэны сапраўднымі авацыямі. Рэдка якім зоркам удаецца так павярнуць да сябе гледачоў. І яшчэ маленькая парада: калі ўбачыце афішы пра тое, што адбудзецца канцэрт майстроў мастацтва Кітая, абавязкова адкладзіце справы і ідзіце на канцэрт. Апынуцца ў казачным, чароўным Кітаі лягчэй, чым вам здаецца. Наталля ТУР. Фота Наталлі ТУР. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні ў маладзечанскім Палацы культуры адбыўся канцэрт дзеячаў мастацтва Кітая ў межах тыдня правінцыі Гуандун КНР.
|
|