Выпускныя ў рэгіёне пройдуць 10-12 чэрвеня
02.06.2013
—
Новости Общества
|
Каля шасці тысяч вучняў сёлета атрымаюць пасведчанні аб базавай і атэстаты аб сярэдняй адукацыі ў нашым рэгіёне. СМАРГОНЬ. Раённае ўручэнне медалёў адбудзецца 10 чэрвеня ў райвыканкаме. Пра гэта “РГ” паведаміла кіраўнік аддзела выхаваўчай работы і аховы дзяцінства Элеанора Язерская. Паводле яе слоў, прэтэндэнтамі на атрыманне медалёў сёлета сталі 17 чалавек, з іх 16 – на залаты медаль і адзін – на сярэбраны. Таксама 10 чэрвеня адбудуцца ўрачыстыя сходы ў школах. Агульнагарадскога святкавання не плануецца – выпускныя пройдуць у кожнай школе паасобку. МЯДЗЕЛ. У размове з карэспандэнтам “РГ” загадчыца аддзела адукацыі Таццяна Яфімава паведаміла, што 11 чэрвеня ў Мядзеле адбудзецца святочны гарадскі выпускны баль. Прадоўжацца мерапрыемствы вечарам, у кожнай установе адукацыі асобна. Прэтэндэнтаў на атрыманне медалёў 10 чалавек. Сярод іх восем – на залаты і два – на сярэбраны. МАЛАДЗЕЧНА. Маладзечанскі раённы аддзел адукацыі паведамляе, што мерапрыемствы, звязаныя са святкаваннем выпускных, адбудуцца 10 чэрвеня ў гарадскім амфітэатры. Ад 18 да 23 гадзін там адбудзецца ўручэнне медалёў і пройдзе канцэрт гурта “Цягні-штурхай”. Чакаецца, што залатымі медалістамі будуць 29 чалавек і адзін – сярэбраны. АСТРАВЕЦ. 11 чэрвеня ў Астраўцы адбудзецца ўрачыстая сустрэча таленавітай моладзі, пераможцаў алімпіяд і медалістаў са старшынёй райвыканкама. Прэтэндэнтаў на медаль сёлета 11, і ўсе – на залаты. АШМЯНЫ. Раённы выпускны баль адбудзецца 11 чэрвеня. Святкаванне пройдзе на пляцоўцы каля райвыканкама, на якім выступяць самі выпускнікі, выканаюць аўтарскія песні. Чакаецца, што залатых медалістаў сёлета будзе 21, яны атрымаюць прэмію ад старшыні райвыканкама. ВІЛЕЙКА. Супрацоўнік Вілейскага аддзела адукацыі ў размове з карэспандэнтам “РГ” паведаміла, што святкаванні, звязаныя са школьнымі выпускнымі, адбудуцца ў горадзе 11 і 12 чэрвеня. У другі дзень а 9 гадзіне пройдзе святочнае шэсце ад цэнтральнай плошчы да плошчы Свабоды праз галоўную вуліцу горада. Прэтэндэнтамі на атрыманне залатых медалёў сёлета сталі 14 чалавек. ВАЛОЖЫН. 11 чэрвеня на Валожыншчыне плануецца святочнае шэсце і ўрачыстыя мерапрыемствы на галоўнай плошчы горада, куды з’едуцца выпускнікі і медалісты раёна. Прэтэндэнтаў на залаты медаль – 20 чалавек, адзін – на сярэбраны.
Яўген КАРОСЦІК. Фота bigpicture.ru Чытайце на гэтую ж тэму: 31.05.2013. 20.05.2013. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля шасці тысяч вучняў сёлета атрымаюць пасведчанні аб базавай і атэстаты аб сярэдняй адукацыі ў нашым рэгіёне. |
|